6 траўня 2024, панядзелак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Гародні зрабілі і адправілі ўладам антыкаляндар

8
Фотафакт: У Гародні зрабілі і адправілі ўладам антыкаляндар

Тэма календара - беспрытульныя жывёліны.

На 12 аркушах яны распавядаюць свае гісторыі на фоне мясцовых славутасцяў. Антыкаляндар быў пасланы ва ўрад краіны з апісаннем тых выгод, якія прынясе прыняцце закона аб адміністрацыйным пакаранні людзей, якія выкідваюць жывёлін на двор, і абавязковае чыпаванне або таўраванне, піша onliner.by.

Сярод іх: зніжэнне бюджэтных выдаткаў на ўтрыманне брыгад для адлову, транспарт і медыцынскія сродкі для усыплення жывёлін.

- Назва «антыкаляндар» невыпадковая, - кажа аўтар ідэі Міхаіл Ліс. - Звычайна календары ствараюцца для таго, каб вісець на бачным месцы і нагадваць пра штосьці прыемнае цягам цэлага года. Наш праект - гэта сімвал вострай і актуальнай праблемы. Як толькі яна знікне, антыкаляндар стане неактуальны і яго можна будзе выкінуць.

Аўтары календара - фатограф Ян Хведчын і зоаабарончая арганізацыя «Адданае сэрца».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках