6 траўня 2024, панядзелак, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску спынілі продаж квіткоў на «Смерць Сталіна»

16
У Менску спынілі продаж квіткоў на «Смерць Сталіна»

Мінкульт усё ж хоча ўбачыць фільм загадзя.

Міністэрства культуры Беларусі папрасіла прыпыніць продаж квіткоў на фільм «Смерць Сталіна» і захацела азнаёміцца са стужкай загадзя, а не ў першы дзень пракату. Пра гэта tut.by паведамілі ў Silver Screen і Falcon Club Буцік Кіно.

- Кожны тыдзень мы падаем заяўку на рэгістрацыю фільмаў. Аб «Смерці Сталіна» ў Міністэрстве культуры нам далі каментар, што ім патрэбны прагляд (дыск з запісаным фільмам, які рэспубліканская экспэртная камісія для прадухілення прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці пры Мінкульце паглядзіць загадзя. - Заўвага.), - паведаміла Наста Гурына, дырэктар у рэпертуарным планаванні Silver Screen.

Таксама Мінкультуры паведаміла сетцы прыватных кінатэатраў, што продаж квіткоў на фільм пакуль немагчымы - Silver Screen яе прыпыніў.

Наста Гурына адзначае, што практыка дэманстрацыі фільма спачатку для Міністэрства нармальная, так было не з адной стужкай. Калі такой магчымасці няма - Мінкультуры праглядае фільм у дзень прэм'еры, як правіла, у першы сеанс.

- Цяпер мы чакаем адказу ад праваўладальніка, які павінен даць прагляд, - рэзюмавала Наста Гурына.

Акрамя сеткі Silver Screen, у Менску паказ брытанскай сатырычнай камедыі рэжысёра Арманда Янучы «Смерць Сталіна» запланаваны і ў іншым прыватным кінатэатры - Falcon Club Буцік Кіно. Як паведамілі ў кінатэатры, продаж квіткоў там таксама прыпынены.

Нагадаем, учора Міністэрства культуры Расеі адазвала пракатнае пасведчанне ў фільма «Смерць Сталіна». Расейскія дзеячы кіно, дэпутаты Дзярждумы, чальцы грамадскай рады пры Мінкульце ўгледзелі ў стужцы прыкметы экстрэмізму. Першапачаткова меркавалася, што беларускае Мінкультуры зробіць свае высновы аб фільме у дзень прэм'еры - 25 студзеня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках