6 траўня 2024, панядзелак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Біткойн страціць 90% кошту»

3
«Біткойн страціць 90% кошту»

Сярод кансерватыўных інвестараў на Уол-стрыт нямала тых, што прадракаюць біткойну крах.

Ветэран Уол-стрыт, дырэктар у інвестыцыях кампаніі Bleakley Advisory, якая кіруе актывамі на 3,5 млрд даляраў, Пітэр Буквар далучыўся да хору прарокаў крыптаапакаліпсісу: «Калі нешта даражэе паводле такой парабалы, звычайна гэта заканчваецца там жа, дзе гэтая парабала пачыналася», піша hightech.fm.

Буквар падзяліўся сваімі прагнозамі ў інтэрв'ю CNBC: на ягоную думку, рынак біткойна - гэта класічная бурбалка: «Не здзіўлюся, калі цягам наступнага года (кошт біткойна) абрынецца да $1-3 тысяч». Столькі самая папулярная крыптавалюта каштавала блізу года таму. У аўторак курс вагаецца на адзнацы $10,6 тысячы. Прагноз экспэрта азначае, што біткойн страціць блізу 90% цяперашняга кошту.

Інвестар звязвае папулярнасць крыптавалют з палітыкай колькаснага змякчэння, якую праводзілі рэгулятары ў ЗША і Еўропе. Цэнтрабанкі (або Федэральны рэзерв у выпадку з ЗША) пры гэтым скупляюць актывы за кошт электроннай эмісіі, прыводзячы на рынак больш грошай - сваіх, а ўслед за імі і натхнёных інвестараў.

Буквар мяркуе, што прыток дадатковых грошай у эканоміку і зрабіў папулярнымі крыптавалюты: інвестарам спатрэбіліся новыя актывы для фундаванняў. Цяпер адсоткавыя стаўкі пайшлі ў рост, грошы сталі даражэйшымі, і гэта ставіць пад пытанне прадаўжэнне энэргічнага росту. Буквар звяртае на гэта ўвагу і ў сваім Twitter і прыводзіць у прыклад графік стаўкі LIBOR – сярэдні кошт міжбанкаўскага крэдыту.

Варта рынку крыптавалюты аднойчы прасесці, і стаўленне інвестараў да рызыкоўных актываў тут жа зменіцца, прагназуе ён. Традыцыйны фондавы рынак таксама пацерпіць, але гэта «пабочная шкода» будзе абумоўленая псіхалогіяй, а не спадам эканомікі, паказвае Буквар. За крыптавалютамі ён такога трывалага падмурка не бачыць. Узмацненне ўплыву крыптарынку на дынаміку традыцыйных каштоўных папер адзначаюць і іншыя фінансавыя аналітыкі.

Сярод кансерватыўных інвестараў на Уол-стрыт нямала тых, што прадракаюць біткойну крах, хоць адзінага стаўлення да крыптавалют не склалася. У шэрагах песімістаў, напрыклад, адзін з найбагацейшых людзей свету Уорэн Бафет. Іншы мільярдэр - Майкл Наваграц - упэўнены, што біткойн перад грандыёзным падзеннем стане самай вялікай бурбалкай у гісторыі чалавецтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках