6 траўня 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўская «Барбара» выходзіць замуж за нямецкага актора

5
Купалаўская «Барбара» выходзіць замуж за нямецкага актора

У тэатральных колах тут жа загаварылі: вяселле не за гарамі.

У сацыяльных сетках з'явіліся супольныя фота вядучай актрысы тэатра Янкі Купалы Валянціны Гарцуевай і нямецкага актора Жана-Марка Біркхольца. У тэатральных колах тут жа загаварылі: вяселле не за гарамі, піша “Народная Воля”..

Валянціна Гарцуева - дачка заслужанай артысткі Беларусі, прымы купалаўскага тэатра Зоі Белахвосцік і мастацкага кіраўніка Тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. Яна паспяховая актрыса, шмат здымаецца ў кіно, выконвае вядучыя ролі ў тэатры. Валянціна Гарцуева - Барбара ў «Чорнай пані Нясвіжа», Ганна ў «Людзях на балоце», Ніна Зарэчная ў «Чайцы». У купалаўскім тэатры Валянціна служыць 10 гадоў, яна занятая ў 13 спектаклях.

У 2016 годзе, калі акторка адзначала 30-годдзе, на пытанне журналіста «Комсомольской правды» пра прынца, які павінен быць побач, Валянціна адказала:

- Я веру ў любоў і ўлюбляюся ў чалавечыя таленты. Але, на жаль, у любові часам здараюцца і не вельмі прыгожыя сітуацыі. Сёння вакол мяне, відавочна, менавіта такая, і калі спачатку я перажывала, то цяпер супакоілася. Я не ведаю, што будзе заўтра, я дыстанцыявалася і назіраю за тым, што адбываецца.

Ты пытаеш пра прынца, але я пра яго ніколі не марыла, можа, толькі ў пяцігадовым узросце. А потым зразумела, што не ў прынцах шчасце. Ды і я, калі шчыра, зусім не прынцэса, хутчэй, мой стан завецца: «Я сама», прычым усюды і заўсёды, і я атрымліваю ад гэтага велізарнае задавальненне...

Але цяпер, відавочна, прынц побач.

Валянціна і Жан-Марк пазнаёміліся яшчэ ў 2012 годзе, калі нямецкі актор здымаўся ў Менску ў вайсковай драме «Смерць шпіёнам», але больш цесна сталі камунікаваць летам мінулага года. Супольнае фота з Жанам-Маркам Валянціна выставіла ў Інстаграм толькі ў снежні 2017-га. А нядаўна, 10 студзеня, змясціла яшчэ адно, суправадзіўшы яго кранальнымі радкамі:

«Ніколі не забуду (ён быў, ці не быў,
Гэты вечар): пажарам зары
Спаленае і рассунутае бледнае неба,
І на жоўтым світанку - ліхтары»

Жан-Марк спецыяльна прыляцеў у Менск адзначыць з каханай свой 44 дзень нараджэння. Дарэчы, усе фатаграфіі Валянціны ў Інстаграм ён адзначае сэрцайкамі і «закаханымі» смайлікамі.

Аб будучым вяселлі акторка кажа так:

- Усё ў працэсе. Мы вельмі хочам сям'ю, і прыкладаем да гэтага ўсе свае намаганні. Займаемся дакументамі, і паколькі жывем у розных месцах, гэта зацягваецца. Хоць Марк кожны месяц, карыстаючыся бязвізавым уездам на 5 дзён, прылятае ў Менск ...

- А Купалаўскі не страціць неўзабаве яшчэ адну актрысу? Святлана Зелянкоўская з'ехала, Ганна Хітрык...

- Напачатку мы вызначылі жыць у Менску. Так што я тут.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках