6 траўня 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зэман зноўку даручыў Бабішу сфармаваць Кабінет міністраў

Зэман зноўку даручыў Бабішу сфармаваць Кабінет міністраў
Мілаш Зэман

Экс-прэм'ер Чэхіі будзе паўторна прызначаны на гэтую пасаду цягам лютага.

У сераду прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман прыняў адстаўку нядаўна прызначанага ўрада меншасці на чале з Андрэем Бабішам і зноў даў яму шанец стаць прэм'ерам, даручыўшы сфармаваць новы Кабмін.

Як паведамляе Ceska Televize (пераклад - zn.ua), Зэман заявіў аб тым, што зноў прызначыць Бабіша прэм'ерам цягам лютага, незалежна ад вынікаў 2-га тура прэзідэнцкіх выбараў (26-27 студзеня), бо цяперашні ягоны прэзідэнцкі мандат мінае 8 сакавіка.

«Я спадзяюся, што Вам удасца сфармаваць такі ўрад, які зможа атрымаць давер парламента», - сказаў прэзідэнт Бабішу.

Чытайце таксама: Чэхія пасля крызісу: што далей з алігархам Бабішам?

Для другога прызначэння Бабішу не спатрэбіцца 101 подпіс дэпутатаў, і гэта азначае, што ў новага ўрада ёсць шанец атрымаць давер парламента. Ён праінфармаваў, што рух ANO, які ён узначальвае, ужо пачаў перамовы з іншымі партыямі і спадзяецца на поспех.

Нагадаем, 17 студзеня ўрад Чэхіі на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам падаў у адстаўку пасля вынесенага напярэдадні вотуму недаверу з боку парламента.

У кастрычніку 2017 года папулісцкі палітычны рух «Акцыя незадаволеных грамадзян» (ANO), які ўзначальвае мільярдэр Андрэй Бабіш, перамог на выбарах у парламент Чэхіі. Партыя Бабіша атрымала 78 месцаў з 200. Аднак гэтага выявілася недастаткова для фармавання большасці. Іншыя палітычныя сілы адмовіліся аб'ядноўвацца з партыяй Бабіша.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках