6 траўня 2024, панядзелак, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадрыд наважыўся закрыць прадстаўніцтва Каталоніі ў Брусэлі

Мадрыд наважыўся закрыць прадстаўніцтва Каталоніі ў Брусэлі

МЗС Гішпаніі рэкамендавала супрацоўнікам прадстаўніцтва вярнуцца дадому і чакаць «дадатковай інфармацыі».

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RTBF.

Міністэрства нагадала, што офіс Каталоніі ў Брусэлі знаходзіцца пад апекай Мадрыда.

Пра пастанову Мадрыда стала вядома праз некалькі гадзін пасля таго, як гішпанскія ўлады забаранілі правядзенне ў будынку прадстаўніцтва Каталоніі ў Брусэлі сустрэчу экс-кіраўніка ўрада аўтаноміі Карлеса Пучдэмона з новым спікерам рэгіянальнага парламента Рожэрам Тарэнам.

Сустрэчу перанеслі ў іншае месца.

Як паведамлялася, Карлес Пучдэмон выказаў намер сфармаваць новы ўрад Каталоніі, нягледзячы на супрацьдзеянне цэнтральнай улады Гішпаніі.

Нагадаем, Пучдэмона афіцыйна вылучылі кандыдатам на пасаду кіраўніка ўрада Каталоніі. Ён сабраў найбольшую падтрымку сярод палітычных груп каталонскага парламента.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках