6 траўня 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Безас разбагацеў на $2,8 мільярда пасля адкрыцця Amazon Go

Джэф Безас разбагацеў на $2,8 мільярда пасля адкрыцця Amazon Go
ДЖЭФ БЕЗАС

Багацце сына кубінскага імігранта складае $113,5 мільярда.

Багацце заснавальніка Amazon перавышае $113 млрд, аднак з улікам інфляцыі самым багатым у гісторыі па-ранейшаму застаецца Біл Гейтс, піша Forbes.ru.

Адзіны на планеце ўладальнік багацця $100 млрд толькі што стаў яшчэ на пару мільярдаў багацейшым. У аўторак Джэф Безас, заснавальнік і CEO Amazon, разбагацеў на $2,8 млрд, у гэты дзень акцыі гіганта электроннага гандлю выраслі на 2,5% – на наступны дзень пасля таго, як адкрыццё першай крамы без касіраў прыцягнула да сябе ўвагу ўсёй галіны.

Цяпер багацце Безаса складае $113,5 млрд, згодна з падлікамі Forbes — больш, чым калі-небудзь. Ён з вялікім адрывам апярэджвае другога і трэцяга найбагацейшых людзей у свеце, Біла Гейтса і Уорэна Бафета, з багаццем $92,5 млрд і $92,3 млрд адпаведна. Дзякуючы свайму такому багаццю Безас намінальна становіцца самым багатым чалавекам, але з папраўкай на інфляцыю Біл Гейтс быў багацейшым у 1999 годзе, калі ненадоўга перавысіў адзнаку $100 млрд — прыкладна $150 млрд у сённяшніх коштах.

Акрамя таго, заснавальнік Microsoft ахвяраваў значную частку свайго багацця: за ўсё жыццё ён перадаў на дабрачыннасць больш за $36 млрд Фонду Біла і Мелінды Гейтс, якім кіруюць Гейтс і ягоная жонка, — найбуйнейшая ў свеце прыватная дабрачынная арганізацыя.

Безас толькі нядаўна пачаў ахвяраваць уласныя сродкі. У чэрвені 2017 года Безас, сын кубінскага імігранта, папрасіў свае 400 000 падпісчыкаў у Twitter параіць ідэі для дабрачыннасці і нядаўна ахвяраваў $33 млн на заснаванне стыпендый на навучанне ў каледжы для школьнікаў без афіцыйнага іміграцыйнага статусу.

Крыніца большай частцы багацця Безаса – ягоны 16%-ы пакет акцый Amazon. Акрамя таго, ён уладальнік The Washington Post і заснавальнік ракетнага стартапа Blue Origin. Справы The Post ідуць добра: у студзені паведамлялася, што ў 2017 годзе колькасць падпісчыкаў на электронную версію газеты падвоілася, і ўжо другі год запар выданне прыносіць прыбытак.

18 студзеня Amazon апублікавала спіс з 20 фіналістаў конкурсу на размяшчэнне другой штаб-кватэры кампаніі. Усяго было атрымана 238 заявак з усёй Паўночнай Амерыкі. Ужо чатыры дні праз доўгачаканую краму Amazon Go ў Сіэтле. У краме, якая раней была даступнай толькі для супрацоўнікаў, прадаецца абмежаваны асартымент прадуктаў харчавання, паўфабрыкатаў і гатовых прадуктаў. Кліенты трапляюць у краму з дадаткам Amazon Go, забіраюць тавары з паліц і выходзяць – ім нават не трэба чакаць касіраў. Ва ўсёй краме расстаўленыя камеры, якія адсочваюць набыццё кожнага пакупніка, і кошт выстаўляецца праз іх старонкі на Amazon.

Не зразумела, якія наступныя крокі Amazon распачне ў дачыненні да Amazon Go, але кампанія павялічвае колькасць фізічных месцаў продажу праз адкрыццё кнігарняў і набыццё сеткі супермаркетаў Whole Foods.

Безас пачынаў на Уол-стрыт, дзе працаваў у хедж-фондзе D. E. Shaw пасля таго, як скончыў Прынстанскі ўніверсітэт з дыпломамі ў інфарматыцы і электратэхнічным праектаванні. Зрабіўшы кар'еру ў D. E. Shaw, у 1994 годзе Безас звольніўся і праехаў праз усю краіну да Сіэтла ў 1994 годзе. Ён заснаваў Amazon у гаражы свайго дома і пачаў прадаваць кнігі онлайн, прычым, асабіста адвозіў пасылкі на пошту ў сваім Chevy Blazer 1987 года выпуску. Цяпер онлайн-крама з'яўляецца адной з самых дарагіх кампаній у свеце і працуе ў галіне хмарных сэрвісаў, онлайн-трансляцый і разумных прылад. Яго рынкавая капіталізацыя перавышае $650 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках