6 траўня 2024, панядзелак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамлёўскі даклад»: Асяроддзе Пуціна расколецца на дзве часткі

4
«Крамлёўскі даклад»: Асяроддзе Пуціна расколецца на дзве часткі

Расейскія алігархі стануць перад выбарам.

У якасці часткі прынятых летась санкцый супраць Расеі ЗША неўзабаве павінны апублікаваць так званы крамлёўскі даклад - спіс набліжаных да кіраўніцтва РФ алігархаў і функцыянераў. Пакуль невядома, колькі імёнаў там будзе (паводле пагалосак, блізу 50) і якімі будуць санкцыйныя меры. Але, як распавёў «Апострофу» расейскі фінансіст і блогер Слава Рабіновіч, гэта прывядзе да яшчэ большага расколу ўнутры расейскай эліты і падзеліць яе на дзве ўмоўныя часткі - тых, хто будзе з Уладзімірам Пуціным да канца, і тых, хто паміж Пуціным і сваімі грашыма не можа выбраць цяперашняга кіраўніка Крамля.

Публікацыя «крамлёўскага дакладу» можа ключавым чынам паўплываць на становішча Пуціна. Пуцін 18 гадоў служыў для так званай эліты нейкім дахам, каб красці ў Расеі, а актывы трымаць на Захадзе. Цяпер адбываецца раскол у гэтай «эліце».

Тыя, каму позна піць «Баржомі» - гэта значыць Кавальчук, Цімчанка, Ратэнбергі, Якунін, Патрушаў, Кісялёў, вось гэтая мярзота, якая ўжо трапіла пад санкцыі і не зможа ніякім чынам з-пад іх выбрацца да канца свайго жыцця, - будуць трымацца пры Пуціне і будуць з ім да канца. Ім проста больш няма куды падацца. А вось тыя, каму ёсць што страчваць, павінны будуць зрабіць свой выбар. Іх амерыканцы пытаюцца: вы, хлопцы, з кім? Вось у вас ёсць мільярд, у некаторых дзесяць, а ў некаторых нават пятнаццаць і сямнаццаць мільярдаў даляраў у актывах і грашовых сродках. Вы што выбіраеце: Амерыку і свае мільярды або Пуціна?

Пераважная большасць з іх не зможа сказаць: «Я выбіраю мільярды і Пуціна». Мы не ведаем, як гэта будзе адбывацца - як доўга, у якой форме. Цяпер сказаць немагчыма. Механізмаў у Расеі няма: механізмы імпічменту і змяняльнасці ўлады не працуюць. А калі нічога не працуе, адзінае, што мы можам сказаць, працэс замены прэзідэнта ў Расеі адбудзецца дакладна не на выбарах. А як ён адбудзецца - ніхто не ведае.

Ніхто не ведае і таго, які маштаб будуць мець гэтыя санкцыі. Гэта санкцыі з адкрытым канцом. Сапраўды гэтак жа, як у выпадку са «спісам Магніцкага». Ніхто не ведае бо, колькі людзей у агульнай складанасці патрапяць пад санкцыі па «спісу Магніцкага», таму што ён пашыраецца. З новым законам і новым спісам ніхто не ведае, якімі будуць санкцыі, што яны ў сябе будуць уключаць, ніхто не ведае, наколькі доўгім гэты спіс будзе цяпер і як ён будзе даўжэць потым, як з яго можна будзе выйсці. Перагляд будуць праводзіць кожныя 180 дзён...

Так што спраўджваецца мая мара. Я ў 2014 годзе прапаноўваў, каб скончыць з рэжымам Пуціна, пачаць уключаць у спіс санкцый расейцаў па 200 чалавек у месяц. Каб да канца першага года было 2400 чалавек пад санкцыямі. Тады рэжыму Пуціна прыйшоў бы канец ужо, можа быць, да канца 2014 года або да канца 2015 года. Ва ўсякім разе, яго б ужо не было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках