6 траўня 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія памяшканні ў Менску можна арандаваць за 0 рублёў

1
Якія памяшканні ў Менску можна арандаваць за 0 рублёў

Тэрмін бязвыплатнай арэнды можа складаць ад 3 да 10 гадоў.

У Менску 77 памяшканняў прапануюцца ў бязвыплатную арэнду, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Дырэктарка Менскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Галіна Стапурэнка паведаміла, што за 0 рублёў можна зняць памяшканне ў падвалах, на першых і цокальных паверхах. Усе яны патрабуюць рамонту.

«Шмат хто мяркуе, што гэтак завабліваюць. Але не, гэта рэальна, - падкрэсліла кіраўніца арганізацыі. - І ёсць попыт на такія памяшканні. Так, адзін праект ужо рэалізуецца ў Заводскім раёне. Прадпрыемства з Менскай вобласці стварае лагістычны цэнтр пастаўкі мясных паўфабрыкатаў ва ўсе рэгіёны Беларусі. Акрамя таго, будзе падпісана тры дамовы, яшчэ дзве знаходзяцца на ўзгадненні».

Тэрмін бязвыплатнай арэнды можа складаць ад 3 да 10 гадоў. Ён прывязаны да бізнэс-праекту і акупнасці ўкладзеных сродкаў на рамонт. Абавязковая ўмова - стварэнне працоўных месцаў і захаванне іх да канца арэнды.

Добрасумленныя арандатары пасля заканчэння дзеяння дамовы бязвыплатнага карыстання змогуць зняць гэтыя памяшканні без правядзення аўкцыёну.

Поўны спіс «бясплатных» памяшканняў апублікаваны на сайце Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках