6 траўня 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэксіт зменіць склад Еўрапейскага Парламенту

Брэксіт зменіць склад Еўрапейскага Парламенту

Пасля завяршэння працэсу брэксіта 46 брытанскіх месцаў з цяперашніх 73 будуць «замарожаныя».

Як паведамляе EUobserver, Камітэт Еўрапарламента канстытуцыйнага кіравання зацвердзіў адпаведную папраўку да праекта дакладу аб размеркаванні брытанскай дэпутацкай квоты сярод 27 краін Еўразвязу, паведамляе «Польскае радыё».

Пасля завяршэння працэсу брэксіта 46 брытанскіх месцаў з цяперашніх 73 будуць «замарожаныя». Астатнія 27 мандатаў плануецца перадаць 14 краінам-сябрам. Францыя і Гішпанія дадаткова атрымаюць па 5 дэпутацкіх месцаў, Італія і Нідэрланды - па 3, Ірландыя - 2.

Па адным мандаце атрымаюць: Аўстрыя, Данія, Польшча, Румынія, Славакія, Фінляндыя, Харватыя, Швецыя і Эстонія. Тыя 13 сябраў ЕЗ, што засталіся, новых мандатаў не атрымаюць, у іх ліку і ФРГ, якая валодае максімальна магчымымі паводле рэгламенту 96 месцамі. Новыя правілы ўвойдуць у дзеянне паводле вынікаў наступных выбараў у Еўрапарламент, якія намечаныя на пачатак чэрвеня 2019 года. За некалькі месяцаў да гэтага, 29 сакавіка 2019 года, павінен завяршыцца працэс выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках