6 траўня 2024, панядзелак, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў і іншых замежнікаў ФСБ высаджвае з цягнікоў, якія едуць з Беларусі

16
Украінцаў і іншых замежнікаў ФСБ высаджвае з цягнікоў, якія едуць з Беларусі

Расейскія памежнікі запрашаюць на выхад усіх пасажыраў без расейскага ці беларускага пашпарта.

У Расеі ўкраінцаў высаджваюць з цягнікоў, якія ідуць з Беларусі.

Пра гэта паведамляе tut.by.

«Ехаў у камандзіроўку ў Піцер з Менска, і вось знялі з цягніка. Я быў не адзін такі, яшчэ таджыкі, казахі, армяне. Чалавек 15. Усе былі ў шоку», - распавядае украінец Андрэй Максюценка.

Адзначаецца, што расейскія памежнікі запрасілі на выхад усіх пасажыраў без расейскага ці беларускага пашпарта.

«Аўтаматычна шыюць артыкул «Незаконнае перасячэнне мяжы», 3000 расейскіх рублёў штрафу і месяц на аплату. Нават нягледзячы на наяўнасць віду на жыхарства ў Маскве, напрыклад. На «газэльцы» адвезлі ў міграцыйную службу, потым на вакзал, каб купіць білет назад, вярнулі дакументы - і едзь», - распавядае адзін з пацярпелых.

Памежная служба ФСБ Расеі тлумачыць: мяжу паміж Расеяй і Беларуссю свабодна могуць перасякаць толькі грамадзяне гэтых дзвюх краін. Астатнім трэба карыстацца міжнароднымі пунктамі пропуску, якіх няма на чыгунцы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках