6 траўня 2024, панядзелак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метр - па $1080: УКБ пачынае прадаваць кватэры ў даўгабудзе каля метро «Маскоўская»

4
Метр - па $1080: УКБ пачынае прадаваць кватэры ў даўгабудзе каля метро «Маскоўская»

Здаць дом УКБ Савецкага раёна плануе да канца 2018 года.

Адзін з самых вядомых даўгабудаў Менска - дом кампаніі «Валынь» на вуліцы Валгаградскай - быў перададзены УКБ Савецкага раёна. Рух на будпляцоўцы пачаўся летам мінулага года пасля доўгага зацішша. Цяпер дзяржзабудоўшчык прыступае да заключэння дамоў з новымі дольшчыкамі, піша «Онлайнер».

Будоўля вядзецца на скрыжаванні вуліц Валгаградскай і Кутузава, 8 хвілін хады ад станцыі метро «Маскоўская». У доме будзе два пад'езды і 16 паверхаў, 157 кватэр. На гэтым этапе УКБ прапануе патэнцыйным дольшчыкам 40 кватэр - 30 двухпакаёвых і 10 трохпакаёвых. Кошт метра адносна невялікі, аднак плошчы кватэр немаленькія: «двушкі» - ад 63,52 да 82,43 кв. м, трохпакаёвыя - ад 92,28 да 94,28 кв. м.

Кошт квадратнага метра ва ўсіх кватэрах эквівалентны $1080 пры стоадсоткавай аплаце першым плацяжом і $1110 пры аплаце ў растэрміноўку (30% сумы адразу, рэшту - долямі да верасня 2018 года).

- Двухпакаёвая кватэра плошчай 63,52 кв. м абыдзецца ў 136 949 рублёў ($69 тысяч - Заўвага.) пры стоадсоткавай аплаце і ў 139 456 рублёў пры аплаце ў растэрміноўку, - распавялі ў УКБ. - Трохпакаёвая кватэра плошчай 94,28 кв. м каштуе 201 394 рубля (амаль $102 тысяч - Заўвага.), у растэрміноўку - 206 988,8 рубля.

Дом будзе з падземным паркінгам. Адно машына-месца каштуе 41 922 рубля.

- З 40 прапанаваных кватэр 24 прадаюцца без парковачных месцаў, 16 - з парковачнымі месцамі, у тым ліку 4 кватэры з падвойнымі парковачнымі месцамі. Калі купляць кватэру з паркоўкай, то цана метра будзе ніжэйшай: $910 паводле курса, калі адно месца, і $760 паводле курса, калі два месцы. У такім выпадку аплата будзе толькі ў растэрміноўку, - дадалі ў УКБ.

Генпадрадчыкам выступае «Будтрэст №4». Здаць дом УКБ Савецкага раёна плануе да канца 2018 года. У аддзеле продажаў адзначылі, што сёння з раніцы некалькі чалавек ужо напісалі заявы на заключэнне дамоў долевага будаўніцтва, але чэргаў за кватэрамі няма.

Пра лёс дольшчыкаў і трымальнікаў жыллёвых аблігацый «Валыні» мы нядаўна распавядалі. Нагадаем, людзям, якія аплацілі поўны кошт сваіх кватэр, прапанавалі працягнуць будаўніцтва і заключыць дамову з коштам квадратнага метра 1349 рублёў (блізу $700).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках