6 траўня 2024, панядзелак, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хізэр Ноерт: Масква спрабуе ўбіць клін паміж ЗША і Турцыяй

2
Хізэр Ноерт: Масква спрабуе ўбіць клін паміж ЗША і Турцыяй
ХІЗЭР НОЕРТ

Прадстаўніца Дзярждэпу назвала прапагандай заявы РФ і аб дачыненні ЗША да пачатку турэцкай аперацыі супраць сірыйскіх курдаў.

Каментуючы заявы расейскага боку аб тым, што ЗША фактычна справакавалі вайсковыя дзеянні Турцыі ў Сірыі, падтрымліваючы і ўзбройваючы сірыйскіх курдаў, прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Хізэр Ноерт паведаміла:

«Такія заявы не толькі не дапамагаюць, гэта прапаганда. Я думаю, яны хацелі б убіць клін паміж двума саюзнікамі ў NATO - ЗША і Турцыяй, але гэтага не можа быць. Ім не ўдасца гэтага дамагчыся. Ім, магчыма, хацелася б, каб мы адтуль сышлі», - цытуе Ноерт «Голас Амерыкі».

Адказваючы на пытанне аб кангрэсе сірыйскага нацыянальнага дыялогу, які Расея сумесна і Турцыяй і Іранам плануе правесці на наступным тыдні ў Сочы, Хізэр Ноерт заявіла пра прыхільнасць ЗША Жэнеўскаму мірнаму працэсу, які праводзіцца пад эгідай ААН і з'яўляецца «залатым стандартам» у сірыйскім урэгуляванні. Ноерт таксама нагадала, што Расея ў свой час абяцала садзейнічаць у прыцягненні да жэнеўскіх перамоў прадстаўнікоў сірыйскага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках