6 траўня 2024, панядзелак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: ЕЗ павінен змяніцца, каб канкурыраваць з Кітаем і ЗША

4
Макрон: ЕЗ павінен змяніцца, каб канкурыраваць з Кітаем і ЗША
Эмануэль Макрон

Летась Макрон прапанаваў маштабную рэформу Еўразвязу.

Еўрапейскі Звяз павінен рэфармаваць сябе, каб мець магчымасць канкурыраваць з Кітаем і Злучанымі Штатамі.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, паведамляе The Associated Press.

Макрон сказаў, што «больш амбіцыйныя» краіны павінны мець магчымасць рухацца наперад у напрамку паглыблення еўрапейскай інтэграцыі. «Менш амбіцыйныя не павінны блакаваць больш амбіцыйных», - сказаў ён.

Ён сказаў, што краіны ЕЗ павінны каардынаваць сваю падатковую палітыку, «інакш таленты знікнуць».

Летась Макрон прапанаваў маштабную рэформу Еўразвязу, якая сярод іншага прадугледжвае агульны бюджэт для «фінансавання сумесных інвестыцый і забеспячэння стабільнасці ў часы эканамічных узрушэнняў».

Стварэнне сумеснага бюджэту прадугледжвае пасаду міністра фінансаў, а таксама парламенцкі нагляд на еўрапейскім узроўні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках