6 траўня 2024, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць ад еўракамісара Хана падняць пытанне аб разблакаванні «Хартыі-97»

10
Беларусы патрабуюць ад еўракамісара Хана падняць пытанне аб разблакаванні «Хартыі-97»
ЁХАНЭС ХАН
ФОТА: EC.EUROPA.EU

Камісар у еўрапейскай палітыцы суседства прыбывае заўтра ў Менск.

Камісар у еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні Ёханэс Хан 30 студзеня прыбывае ў Беларусь.

«Камісар Хан сустрэнецца з Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем», - гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі, паведамляе interfax.by.

Паводле інфармацыі арганізацыі, Хан таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі.

Напярэдадні візіту еўракамісара ў Менск беларусы пішуць у «Твітэр» Ёханэса Хана з патрабаваннем падняць перад беларускімі ўладамі пытанне аб разблакаванні «Хартыі-97».

Ідэю флэш-мобу прапанаваў беларускі актывіст з Бельгіі Дзяніс Казакевіч.

«Прапаную пісаць яму (еўракамісару Хану - рэд.) на «Твітэр» і пра «лічбавую эканоміку», і пра блокчэйны, і пра «экстрэмізм»«Хартыі-97», і пра «беларускую стабільнасць», калі сотні тысяч людзей раптоўна не могуць чытаць звыклыя навіны», - напісаў актывіст.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках