27 красавiка 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як апазіцыя сустрэлася з еўракамісарам Ханам

Як апазіцыя сустрэлася з еўракамісарам Ханам
Еўракамісар Ёханэс Хан

Палітыкі перадалі зварот аб разблакаванні «Хартыі-97».

Лідары беларускай апазіцыі абмеркавалі з еўракамісарам Ёханэсам Ханам, які наведаў Менск з афіцыйным візітам, бягучае становішча Беларусі ў пытаннях правоў чалавека, свабоды слова і выбарчага заканадаўства. Яны таксама перадалі еўракамісару сумесны зварот з нагоды блакавання сайта «Хартыя-97».

На сустрэчы з Ханам ад апазіцыі прысутнічала восем чалавек: кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька, лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і праваабаронца Андрэй Палуда. З еўракамісарам яны ўбачыліся ўжо пасля яго сустрэчы з Лукашэнкам, Макеем і Кабяковым, піша tut.by.

— Асноўны пасыл Хана быў такі: немагчыма чакаць прагрэсу ў стасунках паміж Беларуссю і ЕЗ без карэнных змен у сітуацыі з правамі чалавека, выбарчага заканадаўства і ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Еўракамісар таксама падкрэсліў, што ЕЗ і далей не будзе выключаць кантакты з апазіцыяй, - распавёў Юры Губарэвіч.

Са слоў Губарэвіча, еўракамісар таксама падкрэсліў, што ЕЗ практыкуе адзіны падыход да ўсіх краін на Усходзе і Захадзе.

- Для іх важна, каб вакол ЕЗ быў такі пояс дабрабыту. І аснова гэтага дабрабыту — магчымасць рэалізацыі свабод людзей у гэтых краінах. Ён падкрэсліў, што Беларусь у гэтым поясе з’яўляецца выключэннем, бо для Беларусі ЕЗ — не асноўны партнёр у пытаннях эканомікі, што абмяжоўвае ўплыў ЕЗ у адносінах Беларусі, — патлумачыў Губарэвіч. — Еўракамісар таксама расказаў, што на сустрэчы з Макеем ён прапанаваў, каб 100-годдзе БНР адзначалася супольна ўсімі палітычнымі сіламі. Гэта для нас было вельмі важна. Таксама дэлегаты ад ЕЗ прапанавалі сваю дапамогу ў арганізацыі дыскусіі на ўсіх пляцоўках, быць пасярэднікам.

Прадстаўнікі апазіцыі таксама ўзнялі пытанне свабоды СМІ, між іншым - блакаванне доступу да «Хартыі-97». І перадалі Хану падпісаны прадстаўнікамі палітычных партый і арганізацый зварот галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org Наталлі Радзінай.

У звароце гаворыцца, што блакаванне доступу да «Хартыі-97» - «чарговы сур'ёзны ўдар па свабодзе слова ў Беларусі і праву людзей на доступ да інфармацыі».

«Сайт прытрымліваецца прынцыпаў дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Блакаванне сайта асудзілі многія міжнародныя арганізацыі, журналісты, палітыкі і праваабаронцы ва ўсім свеце. Нягледзячы на шматлікія патрабаванні ў Беларусі і міжнародныя звароты, блакаванне не было скасаванае і працягваецца падчас Вашага візіту ў Беларусь і сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі, - гаворыцца ў звароце. - Ведаючы Вашу асабістую прыхільнасць да еўрапейскіх каштоўнасцяў, я настойліва прашу Вас запатрабаваць неадкладна спыніць блакаванне Charter97.org у Беларусі і спыніць рэпрэсіі супраць незалежных медыя. Не дапусціце таго, каб «Хартыя-97» стала яшчэ адным палітвязнем у Беларусі, пазбаўленым права мець зносіны з людзьмі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках