10 траўня 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У РФ на білбордзе выявілі нямецкі бамбавік

25
Фотафакт: У РФ на білбордзе выявілі нямецкі бамбавік

На сацыяльнай рэкламе адлюстравалі бамбавік люфтвафэ Heinkel He 111.

На дарозе каля расейскага горада Кіраў размешчаны банар сацыяльнай рэкламы дзяржаўнай установы «Авиалесоохрана», на якім намаляваны бамбавік люфтвафэ Heinkel He 111. На гэтую дзіўноту звярнуў увагу карыстальнік партала D3.ru.

Паводле сцвярджэнняў карыстальніка, які размясціў фота, плакат вісіць ужо чатыры гады на аб'язной Падгаранка-Шыхаў, і нікога не бянтэжыць, што там нямецкі бамбардавальнік. На плакаце самалёт ляціць у кірунку ад ляснога пажару, а не да яго. У каментарах карыстальнікі жартуюць, што Heinkel He 111 толькі што адбамбіўся.

Фото: orfosvinstvo. d3.ru

Нагадаем, што Heinkel He 111 адзін з асноўных бамбавікоў люфтвафэ, усяго было выпушчана 7600 такіх самалётаў. Менавіта яны ў ноч на 22 чэрвеня 1941 года нанеслі бомбавы ўдар у памежныя аэрадромы, гарады, умацаванні СССР.

Расейскія дызайнеры не ўпершыню блытаюць савецкую тэхніку з нямецкай. Да прыкладу, два гады таму ў Благавешчанску да 23 лютага вывесілі банар з нямецкімі танкамі «Тыгр» і «Пантэра».

Heinkel He 111. Фото: worldwarphotos.info
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках