15 снежня 2018, Субота, 6:25
Дзякую вам
Рубрыкі

Генеральны сакратар Рады Еўропы даручыў падрыхтаваць новы бюджэт без грошай РФ

1

Пра гэта Турб'ерн Ягланд паведаміў сёння ў Страсбургу.

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд падчас экстранай сустрэчы Камітэта міністраў Рады Еўропы, галоўнага выканаўчага органа арганізацыі, даў распараджэнне прадстаўнікам краін-сябраў РЕ падрыхтаваць бюджэт арганізацыі на 2019 г. без уліку фінансавага ўнёску Расеі.

Пра гэта генеральны сакратар паведаміў сёння, 12 кастрычніка, у Страсбургу, падчас сустрэчы з расейскімі журналістамі, паведамляе eurointegration.com.

«Кажуць, што Рада Еўропы нібыта моліць Расею пра грошы. Гэта няпраўда. Справа не ў бюджэце, а ў тым, ці належыць Расея да еўрапейскай сям'і нацый ці не?» - сказаў генеральны сакратар.

Раней Ягланд паведаміў пра пастанову Расейскай Федэрацыі не вяртацца да працы ў ПАРЕ ў студзені. Улічваючы гэта, ён уважае «непазбежным развіццём» спыненне ўдзелу РФ у арганізацыі. Таму ўзнікла неабходнасць падрыхтаваць новы бюджэт Рады Еўропы, які зыходзіць з чаканага выхаду Расеі з арганізацыі.

Уклад Расеі ў бюджэт Рады Еўропы - блізу 33 млн еўраў. Гэта прыкладна 8% ад агульнага бюджэту арганізацыі, які складае 466 млн еўраў.

Расея перастала плаціць за ўдзел у чэрвені 2017 года, пасля таго, як у сувязі з анэксіяй Крыма ПАРЕ пазбавіла расейскую дэлегацыю права голасу, а РФ перастала ўдзельнічаць у сесіях ПАРЕ.

Разам з тым Ягланд уважае, што РЕ і РФ могуць дасягнуць кампрамісу адносна лёсу Расеі ў арганізацыі да траўня 2019 года.

На пасяджэнні на гэтым тыдні ПАСЕ не знайшла галасоў для змены санкцыйных правілаў дзеля РФ і адклала пастанову гэтага пытання на наступны год.