8 траўня 2024, Серада, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здымаюць чароўнае відэа пра Белавежскую пушчу

Беларусы здымаюць чароўнае відэа пра Белавежскую пушчу

Каманда здымае 360-градусныя відэа ў якасці 5K.

Беларусы стварылі праект Forest Space. Ён прысвечаны Белавежскай пушчы - зрэшты, яе міфам і легендам. Каманда здымае 360-градусныя відэа ў якасці 5K, з дапамогай якіх можна апынуцца ў глыбіні самага старога лесу Еўропы і паслухаць гукі птушак і жывёлін там. Таксама Forest Space робіць мульцікі пра міфы і легенды лесу, паведамляе kyky.org.

18 кастрычніка а 18:00 у Галерэі «Ў» партнёры і экспэрты Match будуць выбіраць з кандыдатаў праект, каманда якога паедзе ў тыднёвую адукацыйную паездку ў Польшчу. Кожны ахвотны можа свабодна прыйсці і паглядзець на мерапрыемства.

Сярод экспэртаў будуць, напрыклад, фатограф Сяргей Гудзілін і заснавальніца культурнага цэнтра «Корпус» Марыя Значонак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках