11 траўня 2024, Субота, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі з Брагіна выдаткуюць $500 тысячаў на ўласны рамонт

8
Чыноўнікі з Брагіна выдаткуюць $500 тысячаў на ўласны рамонт

Адкуль у невялікім райцэнтры такія грошы?

Камунальнае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Кіраўніцтва капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна» праводзіць тэндар на выкананне будаўніча-мантажных працаў на аб'екце «Мадэрнізацыя з элементамі рэканструкцыі будынка Брагінскага раённага выканаўчага камітэта», паведамляе «Деловой Гомель».

Пачатковы кошт тэндару складае 1 088 414 BYN. Крыніцай фінансавання з'яўляецца мясцовы бюджэт.

Пачатак выканання будаўніча-мантажных працаў запланаваны на 29 кастрычніка 2018 г. Запланаваны тэрмін выканання працаў – 4 месяцы.

Нагадаем, што ў Гомельскім аблвыканкаме нядаўна быў праведзены капітальны рамонт памяшканняў адміністрацыйнага будынка. Паводле наяўных звестак даражэй за ўсё абышлася мадэрнізацыя галоўнага ўваходу – 823,9 тыс. BYN.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках