9 траўня 2024, Чацвер, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Польшча прадоўжыць ствараць сацыяльныя праграмы для сваіх грамадзян

Матэвуш Маравецкі: Польшча прадоўжыць ствараць сацыяльныя праграмы для сваіх грамадзян
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Прэм'ер Польшчы распавёў пра развіццё праграмы «Сям'я 500+».

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі запэўніў, што сацыяльная праграма «Сям'я 500+» будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль партыя «Права і справядлівасць» будзе заставацца ва ўладзе, паведамляе «Радыё Польшча».

Выступаючы на перадвыбарным веча кіроўнай партыі ў Бжэску ў Малапольскім ваяводстве, Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што перамогшы падатковых махляроў, урад забяспечыў сродкі для сацыяльных праграм.

«Гаворка ідзе пра велізарныя сродкі, якія ўбірае польская зямля. Тысячы сем'яў у Бжэску, якія атрымліваюць дапамогу «Сям'я 500+», добра пра гэта ведаюць. Яны будуць атрымліваць гэтую дапамогу да таго часу, пакуль «Права і справядлівасць» будзе заставацца ва ўладзе. Мы, у сваю чаргу, будзе працягваць ствараць сацыяльныя праграмы», - адзначыў польскі прэм'ер.

Горад Бжэска стаў апошнім пунктам перадвыбарчага турнэ прэм'ер-міністра ў Малапольскім ваяводстве. Нагадаем, мясцовыя выбары ў Польшчы адбудуцца ўжо праз тыдзень, 21 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках