5 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра на волю мусіць выйсці Мікалай Статкевіч

5
Заўтра на волю мусіць выйсці Мікалай Статкевіч
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Палітык павінен выйсці на свабоду 19 кастрычніка пасля 12 гадзін дня.

У пятніцу, 19 кастрычніка, пасля 12 гадзін дня на волю мусіць выйсці палітык і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Былога палітвязня арыштавалі і змясцілі пад варту за ўдзел у берасцейскай акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кажа жонка Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч:

- Сабраліся мужныя людзі, якія хочуць захаваць будучыню для сваіх дзяцей, захаваць гэты горад для сваіх нашчадкаў, захаваць гэтую краіну. І для мяне абсалютна незразумелыя дзеянні ўладаў і прадстаўнікоў сілавых структур, якія таксама жывуць у гэтым горадзе.

5 дзён арышту для Мікалая Статкевіча абвясціў суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук. Ён убачыў ва ўдзеле палітыка ў нядзельнай акцыі «ўдзел у незарэгістраваным масавым мерапрыемстве». Адбывае пакаранне Мікалай Статкевіч у ізалятары часовага ўтрымання пры Ленінскім РАУС Берасця.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках