Відэафакт: Правакатар спрабаваў зладзіць бойку ў Курапатах
27- 19.10.2018, 18:44
- 23,264
Правакатар выцяў аднаго з актывістаў у твар.
У пятніцу 19 кастрычніка актывісты прыехалі ў Курапаты, каб усталяваць дваццаць крыжоў на месцы масавых расстрэлаў 1930-1940 гадоў, паведамляе nn.by.
Як толькі актывісты пачалі ўсталяванне крыжоў, з'явіўся мужчына, які назваўся мясцовым жыхаром і сказаў, што яго абураюць крыжы. Актывісты пазналі ў ім сталага наведвальніка «Поедем поедим».
Гэты чалавек заскочыў на крыжы, затым у яго адбылася бойка з Сяргеем Кядышкам, якога ён выцяў у твар.
Сёння ў Курапаты прыязджалі прадстаўнікі Менскага райвыканкама: намеснік старшыні Аляксандр Мякіннік і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Сяргей Шаблыка.