11 жнiўня 2026, aўторак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент адмовіўся вылучыць €70 мільёнаў Турцыі

Еўрапарламент адмовіўся вылучыць €70 мільёнаў Турцыі

У сувязі з аўтарытарнай палітыкай Анкары Еўрапейскі парламент скасаваў выдаванне Турцыі фінансавай дапамогі.

У сувязі з аўтарытарнай палітыкай Анкары Еўрапейскі парламент скасаваў выдаванне Турцыі фінансавай дапамогі сумаю 70 мільёнаў еўраў. За адпаведную прапанову ў аўторак, 2 кастрычніка, у Страсбургу прагаласавалі 544 дэпутаты, 28 былі супраць, яшчэ 74 устрымаліся, паведамляе DW.

Прызначаная Анкары сума была зарэзерваваная ў бюджэце ЕЗ у якасці дапамогі Турцыі як кандыдату на сяброўства ў ЕЗ для падтрымкі рэформаў у гэтай краіне. Выдаванне такой дапамогі залежыць ад выканання звязаных з ёй умоў - істотнага прагрэсу ў станаўленні прававой дзяржавы, у галіне дэмакратыі, свабоды СМІ і абароны правоў чалавека. У красавіку Еўракамісія прыйшла да высновы, што Турцыя ў гэтых сферах «значна аддаляецца ад Еўрапейскага Звязу».

Грошы будуць перанакіраваныя на праграму суседства

Цяпер гэтыя грошы будуць перанакіраваныя ў праграму Еўрапейскай палітыкі суседства, якая створаная з мэтай умацавання супрацоўніцтва і падтрымкі рэформаў у краінах, размешчаных на ўсход і на поўдзень ад ЕЗ.

Пры гэтым ЕЗ не змяніў пастанову аб выплатах Турцыі, прызначаных для ўтрымання сірыйскіх уцекачоў, якія знаходзяцца ў гэтай краіне. У чэрвені Брусэль зацвердзіў выдзяленне на гэтыя мэты чарговай сумы 3 мільярды еўраў. Раней ужо была выдадзеная аналагічная сума.

Між тым у Турцыі апошнімі месяцамі склалася цяжкая фінансавая сітуацыя. У краіне назіраецца высокі ўзровень інфляцыі і рэзкае падзенне курсу нацыянальнай валюты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках