5 траўня 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магерыні пра сітуацыю ў Азоўскім моры: ЕЗ будзе стаяць на баку Украіны

1
Магерыні пра сітуацыю ў Азоўскім моры: ЕЗ будзе стаяць на баку Украіны

У чацвер у Еўрапарламенце плануюць прыняць рэзалюцыі аб парушэнні РФ міжнароднага права ў Азоўскім моры.

ЕЗ асуджае будаўніцтва Расеяй Керчанскага моста, а таксама блакаванне суднаходства і мілітарызацыю ў Азоўскім моры.

Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні падчас пленарнага пасяджэння Еўрапарламента 23 кастрычніка, паведамляе карэспандэнт «Европейской правды».

«Узвядзенне моста паміж Расеяй і Крымам адбылося без дазволу Украіны - гэта яшчэ адно парушэнне ўкраінскага суверэнітэту. Больш за тое, мост перашкаджае праходжанню суднаў ва ўкраінскія парты.

6 месяцаў таму Расея ўвяла новы рэжым інспекцыі суднаў, якія прыбываюць з або ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры. Гэта прывяло да значных затрымак і павелічэння выдаткаў з боку ўкраінскіх экспарцёраў і суднаў, якія курсуюць пад сцягамі краін ЕЗ», - сказала яна.

Расея гэтым рэжымам зачапіла 2000 суднаў пад украінскім і міжнароднымі сцягамі, падкрэсліла Магерыні.

«Разам з гэтым Расея пачала перакідку вайсковых суднаў у Азоўскае мора ў вялікай колькасці, і Украіна адказала нарошчваннем вайсковых магчымасцяў», - сказала Магерыні, заклікаўшы бакі выконваць пагадненне аб дэмілітарызацыі мора.

«Калі парушаецца міжнароднае права, украінскі суверэнітэт і цэласнасць, ЕЗ стаіць на баку ўкраінскага народа», - дадала кіраўніца дыпламатыі ЕЗ.

Як вядома, з другой паловы красавіка расейскія памежнікі пачалі аглядаць замежныя і ўкраінскія судны, што кіруюцца з або ва ўкраінскія парты.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны кажуць, што ўкраінскі бок з'яўляецца закладнікам сітуацыі з 2004 года, а менавіта праз Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кіевам і Масквой у Азоўскім моры і Керчанскім праліве, якое вызначае Азоўскае мора як мора ўнутранага карыстання дзвюх дзяржаў. Такім чынам, як расейскія, так і ўкраінскія памежнікі маюць права аглядаць тыя судны, якія, на іх думку, выклікаюць падазрэнні.

У чацвер у Еўрапарламенце плануюць прыняць рэзалюцыі аб парушэнні Расеяй міжнароднага права ў Азоўскім моры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках