18 траўня 2026, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам «разглядае мэтазгоднасьць» «дошкі БНР»

10
Менгарвыканкам «разглядае мэтазгоднасьць» «дошкі БНР»
Фота: «Радыё Свабода»

Рыгор Сітніца заявіў, што ўжо ёсьць адмоўнае рашэньне ўладаў.

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч другі раз адказаў на зварот наконт усталяваньня мэмарыяльнай дошкі на будынку, дзе 100 гадоў таму абвясьцілі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьцісла: Менгарвыканкам вызначае мэтазгоднасьць усталяваньня шыльды. Тэрміны прыняцьця рашэньня ня вызначаныя.

Ініцыятар усталяваньня «дошкі БНР», старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца сказаў «Радые Свабода», што ёсьць рашэньне Менгарвыканкаму аб неўсталяваньні шыльды. Калі і кім быў падпісаны дакумэнт, Сітніца дакладна не назваў, пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю на момант публікацыі не ўдалося.

Сітніца дадаў, што больш займацца дошкай ня будзе — ёсьць іншыя арганізацыі, каб падымаць гэтае пытаньне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках