27 чэрвеня 2019, Чацвер, 0:23
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Еўрадэпутат Ярамір Штэтынa: Не верце дыктатарам!

2
Ярамір Штэтынa

Свабодныя СМІ і незалежныя журналісты - зацятыя ворагі Лукашэнкі.

Прамова дэпутата ад Чэхіі Яраміра Штэтыны, вымаўленая напярэдадні галасавання аб рэзалюцыі "Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак "Хартыі-97" на пленарнай сесіі Еўрапарламента 4 кастрычніка ў Страсбургу. Словы еўрадэпутата падае грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч:

"Незалежныя СМІ і незалежныя журналісты - зацятыя ворагі Лукашэнкі. Ідзе бесперапынны працэс запалохвання журналістаў з незалежных СМІ. Інфармацыйны сайт "Хартыя-97" блакуецца на працягу ўжо амаль года. У 2010 годзе яго заснавальнік быў забіты. "Хартыя" была выціснутая з Беларусі і вядзе сваю дзейнасць з Польшчы, пачынаючы з 2011 года. Блакаванне разладзіла сайт эканамічна.

У красавіку гэтага года прайшла хваля арыштаў і канфіскацыі маёмасці ў некалькіх рэдакцыях. Журналістам выстаўленыя крымінальныя абвінавачванні, і ім пагражае пазбаўленне волі. Больш за сто арыштаў журналістаў прайшло летась.

Амаль два гады таму мы скасавалі абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі, і беларуская старана здабывае выгаду ад еўрапейскіх грошай. Таму я заклікаю да таго, каб наша супрацоўніцтва было абумоўленае выкананнем фундаментальных правоў і свабод беларускіх грамадзян. Лукашэнка паказвае нам, што замест дэмакратызацыі ён узмацняе ціск і пераследуе тых, хто спрабуе свабодна інфармаваць суайчыннікаў пра падзеі, якія адбываюцца ў краіне. Не верце дыктатарам!

Інтэрнэт-сайт "Хартыя-97" узнік на грунце беларускага руху "Хартыя-97", натхнёнага чэхаславацкай "Хартыяй-77". Акрамя таго, што я чэх, ёсць яшчэ адна прычына, з якой я адчуваю абавязак змагацца супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі: свабода непадзельная. Свабода Беларусі гэта і наша свабода", - заявіў еўрадэпутат.

Нагадаем, 4 кастрычніка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю «Аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі, у асаблівасці, выпадак «Хартыі-97».

У рэзалюцыі абмяркоўваліся, галоўным чынам, нядаўнія скандальныя папраўкі ў беларускі закон аб СМІ, блакаванне сайту «Хартыя-97», ціск на журналістаў тэлеканалу «Балсат» і «справа БелТА». Таксама згадваюцца палітвязні, а таксама асуджаныя лідэры прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com