Ролю маладога Янкі Купалы ў стужцы «Беларусьфільма» будзе выконваць латышскі актор
1- 28.10.2018, 17:14
- 10,844
Роля беларускага класіка дасталася Мікалаю Шостаку.
Актор жыве і працуе ў Рызе, але мае беларускія карані - бацька нарадзіўся ў Беларусі, піша nn.by.
Першыя сцэны фільма Уладзіміра Янкоўскага пад працоўнай назвай «Пакуль будзе неба» здымаліся яшчэ ў ліпені.
Цяпер праца над стужкай прадаўжаецца ў восеньскіх дэкарацыях у Азярцы, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.