Названы самыя папулярныя аўтамабільныя маркі ў Беларусі
8- 28.10.2018, 18:19
- 20,122
На 1 студзеня 2018 гадоў у Беларусі зарэгістравана 2 972,7 тысяч легкавых аўтамабіляў.
У апошнюю нядзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Да гэтага дня Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падрыхтаваў свой традыцыйны агляд, у якім таксама пазначыў самыя папулярныя аўтамабільныя маркі ў краіне, піша tut.by.
У аглядзе адзначаецца, што кожны год павялічваецца колькасць легкавых аўтамабіляў у асабістай уласнасці беларусаў. На 1 студзеня 2018 гадоў ў Беларусі зарэгістравана 2 972,7 тысяч легкавых аўтамабіляў і ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года іх колькасць павялічылася на 21,3 тысяч штук.
Забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі
(На канец года; у разліку на 1 000 чалавек насельніцтва; штук)
Легкавікі, якія знаходзяцца ў асабістай уласнасці беларусаў,
Паводле марак (штук)
Адзначым, што гэтыя звесткі разыходзяцца са звесткамі ДАІ - у аглядзе Белстату не фігуруюць расейскі ВАЗ, карэйская Hyundai ды іншыя папулярныя аўтамабільныя брэнды.