Дзевяць цікавых фактаў пра ДНК
4- 4.10.2018, 21:33
- 23,264
Некаторыя факты сапраўды здзіўляюць.
ДНК уяўляе сабой доўгую малекулу, якая складаецца з генетычнага кода, і ўтрымлівае інструкцыі, неабходныя арганізму для развіцця, жыцця і размнажэння
У 1953 годзе ў часопісе Nature чацвёра навукоўцаў апублікавалі вынікі даследавання структуры малекулы ДНК. З тых часоў важнасць генетыкі ўжо не аспрэчваецца, піша politeka.net.
Факт №1
ДНК людзей на 99,9% аднолькавыя. Адрозненні складаюць толькі 0,1%.
Факт №2
50% ДНК кожнага чалавека падобная да ДНК банана.
Факт №3
Нашы гены могуць уплываць на прадукты, якія нам падабаюцца. Вынікі аднаго даследавання паказалі, што людзі з пэўным геном елі больш цукру з самага дзяцінства.
Факт №4
Прыкладна на 8% ДНК чалавека складаецца з астанкаў вірусаў, якія сустракаліся ў апошніх дыназаўраў.
Факт №5
Перыяд распаду ДНК складае 521 год. Па заканчэнні 1,5 млн. гадоў узор ДНК будзе нельга прачытаць.
Факт №6
Ва ўсіх людзей, якія паходзяць не з Афрыкі, ёсць часцінка ДНК неандэртальцаў.
Факт №7
ДНК на 66% можа вызначаць рызыкі траўмаў і прыхільнасць да нейкага віду спорту.
Факт №8
Адна малекула ДНК, якая змяшчаецца ў нашым целе, атрымлівае мільён пашкоджанняў кожны дзень. Але таксама яна ўмее хутка аднаўляцца.
Факт №9
ДНК блізнят падобныя толькі ў момант зачацця. Чым старэйшыя яны становяцца, тым больш будзе адрозненняў.