11 траўня 2024, Субота, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка руху «Маці 328»: Гэта ўжо поўнае бязладдзе ў краіне

3
Актывістка руху «Маці 328»: Гэта ўжо поўнае бязладдзе ў краіне
МАРЫНА МАЦУЛЕВІЧ

Марына Мацулевіч правядзе галадоўку 14 кастрычніка.

Пра гэта актывістка руху «Маці 328» Марына Мацулевіч напісала ў «Фэйсбуку»:

- На дзень маці, 14 кастрычніка, я буду праводзіць аднадзённую галадоўку ў падтрымку Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, які так старанна спрабуюць разбурыць некаторыя службовыя асобы, што фальсіфікуюць справы, або выносяць незаконныя пастановы.

Той, хто стаіць на варце закона, павінен у першую чаргу яго выконваць інакш гэта ўжо поўнае бязладдзе ў краіне.

А нашы маці, усіх асуджаных і так галадаюць, недаядаюць, цягаюць важкія сумкі, бо 30 кг у ВК трэба за раз, каб адвезці свайму сыну або дачцэ ў канцлагер ўсё самае найлепшае, каб паказаць сваім памыліўшымся дзецям сваю любоў.

Канцлагеры ў цэнтры Еўропы, вось што мы маем сёння ў нашай краіне.

Калі да мяне на Валадарку пад'ехала міліцыя, я сказала, што хачу наведаць кожны канцлагер асабіста, каб б яны перасталі быць канцлагерамі, а сталі папраўчымі ўстановамі, як у Галандыі. Міліцыянт мяне спытаў, а дзе вы столькі возьмеце грошай?

На што я адказала, што скарачу колькасць чыноўнікаў, міліцыі, выпушчу большасць зняволеных асуджаных незаконна. А для астатніх ствару чалавечыя варункі.

Хто ў гэты дзень праявіць салідарнасць і таксама будзе галадаць, пішыце. Усё ж важна ведаць, што ты не адна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках