11 траўня 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслава Касінерава і ягоную жонку абвінавацілі ў «экстрэмізме» за допісы ў «Фэйсбуку»

5
Вячаслава Касінерава і ягоную жонку абвінавацілі ў «экстрэмізме» за допісы ў «Фэйсбуку»
ВЯЧАСЛАЎ КАСІНЕРАЎ З ЖОНКАЙ
ФОТА: FACEBOOK

Грамадскі актывіст атрымаў афіцыйную позву.

Міліцыя завяла адміністрацыйныя справы на актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава і ягоную жонку Марыну. Пра гэта яны паведамілі ў Фэйсбуку, піша "Еўрарадыё".

"Пасля званка з Маскоўскага РАУС я даведаўся, што ў дачыненні да мяне распачаты адміністрацыйны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы "Фэйсбук".

Мне падалося, што гэта нейкі жарт, і я папрасіў, каб мне даслалі афіцыйную позву.

Праз хвілін 20 увішныя міліцыянты даслалі мне SMS, паведаміўшы, што позва дастаўленая непасрэдна мне дадому.

Напярэдадні свят, пасля вызвалення Змітра Паліенкі і актывізацыі анархісцкага руху, што можа быць лепшым за новыя рэпрэсіі з боку дыктатуры?" - напісаў Касінераў.

Жонку Касінерава Марыну таксама выклікалі 1 лістапада на допыт паводле адміністрацыйнай справы аб экстрэмізме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках