7 траўня 2024, aўторак, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Адказ на хімічную атаку РФ падарваў сілу яе выведкі на многія гады

1
Мэй: Адказ на хімічную атаку РФ падарваў сілу яе выведкі на многія гады
ТЭРЭЗА МЭЙ

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі.

Магчымасці расейскай выведкі значна аслабелі з прычыны рэакцыі Захаду на прымяненне нервовага агента супраць былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля ў Англіі.

Пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, піша eurointegration.com са спасылкай на CNN.

«Сумесна з нашымі хаўруснікамі, у адказ на напад у Солсберы, мы скаардынавалі найбуйнейшую калектыўную высылку расейскіх спецслужбаў, што істотна зніжае здольнасць расейскай выведкі на доўгія гады, а нашы праваахоўныя органы шляхам стараннага расследавання і супрацоўніцтва з нашымі хаўруснікамі знайшлі неабвержныя довады таго, што дазволіла нашай Каралеўскай пракуратуры вылучыць абвінавачванні супраць адказных асоб», - сказала Мэй.

Яна адзначыла, што Брытанія застаецца адкрытай «да іншых адносін, у якіх Расея адмаўляецца ад нападаў, якія падрываюць міжнародныя дамовы і бяспеку».

Еўрапейскія краіны і ЗША выправадзілі пасля нападу ў Солсберы больш за 100 расейскіх дыпламатаў. Масква неаднаразова адмаўляла любую датычнасць да нападу.

ЕЗ зацвердзіў новы рэжым санкцый за хімічную атаку, і Лондан дамагаецца ўвядзення абмежаванняў супраць кіраўніцтва расейскай выведкі. У той жа час брытанцы кажуць, што адказ Маскве за хімічную атаку будзе самым магутным пасля Brexit.

ЗША тым часам анансавалі другі этап санкцый супраць Расеі за хімічную зброю. Анонс першай порцыі такіх санкцый прывёў да падзення рубля да двухгадовага мінімуму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках