2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя кошты нафты падаюць, а бензін у Беларусі будзе даражэць

8
Сусветныя кошты нафты падаюць, а бензін у Беларусі будзе даражэць

Кошты будуць расці да ўзроўню агульнарасейскіх і нават да агульнаеўрапейскіх.

У чым прычыны падзення коштаў нафты? Якімі будуць наступствы для Беларусі ды Расеі? Эканамічны экспэрт Аляксей Аўдонін аналізуе сітуацыю і дае прагноз на найбліжэйшыя перспектывы ў каментары Myfin.by.

Як падзенне кошту нафты адаб'ецца на коштах бензіну ў Беларусі?

- 13 лістапада сусветны кошт нафты апусціўся ўжо ніжэй за $65. Гэта фактычна менш за 25% у параўнанні з найбольш высокім узроўнем коштаў, які назіраўся ў кастрычніку і склаў больш чым $86 за адзін барэль нафты маркі Brent. Такое зніжэнне ў асноўным было звязана з некалькімі прычынамі.

Трэба разумець, што ў верасні-кастрычніку рост кошту нафты назіраўся менавіта на фоне заяў ЗША аб увядзенні санкцый у дачыненні да Ірана. І, як вынік, многія, найперш еўрапейскія краіны, трэйдары вымушаныя былі, купляць ф'ючэрсы на набыццё нафты больш высокім коштам. Гэта звязана з тым, што эмбарга, ці тая коштавая надбаўка, якая чакалася ў дачыненні да Ірана, магла прывесці да значнага ўсплёску дэфіцыту нафты менавіта да канца гэтага і пачатку наступнага года.

Аднак далей сітуацыю на рынку адрэгулявалі менавіта Савудаўская Арабія і Расея, якія заявілі аб павелічэнні здабычы нафты. У выніку кошты паступова пачалі зніжацца.

Аднак асноўныя вяршкі ад гэтай хвалі станоўчай рэакцыі зняў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заявіўшы, што гэта менавіта ён зрабіў - пачаў зніжаць кошты нафты. Тым самым, маўляў, ён не дапусціў значнага падвышэння і выратаваў іншыя краіны ад высокіх коштаў нафты.

На сёння назіраецца паступовае не тое каб падзенне гэтых коштаў, а наадварот - прывядзенне коштаў нафты да таго ўзроўню, які назіраўся цягам гэтага года. Таму ўвесь ажыятаж з нагоды таго, што кошты падаюць, не зусім карэктны і ў нейкай ступені гэтыя змены носяць характар карэктавання.

Ці варта чакаць падзення коштаў на бензін у Беларусі?

У дачыненні да Беларусі важна разумець, што мы, безумоўна, наўпрост завязаныя на расейскі рынак. Усе змены расейскага рубля адбіваюцца і на беларускай валюце. І мы вымушаны пільнавацца курсу расейскага рубля. Бо інакш у нас будзе фармавацца так званы дэвальвацыйны ціск, калі расейскі рубель расце, а ў Беларусі нацыянальная валюта не расце ва ўгоду нашым экспарцёрам.

Аднак далей гэтая розніца усё адно будзе негатыўна адбівацца на фінансавым стане як усёй нашай банкаўскай, фінансавай сістэмы, так і саміх прадпрыемстваў.

Можна сказаць, што падзенне коштаў нафты адназначна праявіцца ў зніжэнні прыбытковасці беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і вартасных паказчыкаў нашага экспарту.

Таксама трэба разумець, што падзенне коштаў сусветных нафтавых рынкаў ніякім чынам не выкліча зніжэння кошту на бензін і дызпаліва ў Беларусі. Наадварот, кошты паліва будуць расці да ўзроўню агульнарасейскіх і нават да ўзроўню агульнаеўрапейскіх.

Уплыў на нацыянальныя валюты

Разам з тым, у сувязі з падзеннем кошту нафты, на гэтай навіннай спекулятыўнай хвалі ідзе пэўнае зніжэнне кошту нацыянальных валют краін, якія развіваюцца. Найперш гэта тычыцца Расеі і Беларусі. Вядома, не трэба думаць, што гэта нейкая шалёная дэвальвацыя або нейкі крызіс валютнага рынку. Наадварот, гэта ў большай ступені звязана менавіта з пэўнымі спекулятыўнымі хвалямі, але ні якіх фундаментальных змен не нясе.

Нейкіх перадумоў або прычын для значнага падзення на валютным рынку на фоне пэўнай карэляцыі і карэкцыі коштаў нафту няма, бо Расея, а таксама Беларусь павялічылі свае золатавалютныя рэзервы.

Расея па выніках трэцяга квартала стала лідарам у закупцы золата на сусветным рынку. У яе цяпер больш чым 2 тысячы тон золата, або больш чым 77 млрд даляраў менавіта ў золаце. Золата, як прыродны эквівалент вартасці, забяспечвае захаванне кошту актываў у перыяд значных ваганняў. Таму дзеянні Расеі, як і Турцыі, якая на другім месцы пасля РФ у закупцы золата, з'яўляюцца абгрунтаванымі і досыць правільнымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках