2 траўня 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ прызнаў арышты Навальнага палітычна матываванымі

1
ЕСПЧ прызнаў арышты Навальнага палітычна матываванымі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AFP

Расейскі апазіцыянер паскардзіўся на сем выпадкаў арышту.

Еўрапейскі суд у правах чалавека ў чацвер прызнаў затрыманні і арышты расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага палітычна матываванымі. Такую пастанову вынесла Вялікая палата суда ў Страсбургу, паведамляе «Радыё Свабода».

Апазіцыянер паскардзіўся на сем выпадкаў з 2012 да 2014 года, калі яго затрымлівалі, арыштоўвалі і прызнавалі вінаватым у адміністрацыйных правапарушэннях. Навальны мяркуе, што ягоныя правы былі парушаныя, а дзеянні ўладаў былі палітычна матываванымі.

Абарона апазіцыянера сёння дамагалася, каб ЕСПЧ прызнаў парушэнне ў дачыненні да Навальнага 18-га артыкулу Еўрапейскай канвенцыі аб межах выкарыстання абмежаванняў у дачыненні да правоў. У сукупнасці яшчэ з некалькімі артыкуламі гэта дазволіла б суду ў Страсбургу зрабіць выснову пра палітычныя матывы дзеянняў расейскіх уладаў. Прадстаўнікі апошніх патрабавалі прызнаць арышты і затрыманні Навальнага законнымі.

Першапачатковы вердыкт паводле справы Навальнага ЕСПЧ апублікаваў яшчэ 2 лютага 2017 года. Тады суддзі прыйшлі да высновы, што правы Аляксея Навальнага на свабоду і на справядлівае судовае разбіральніцтва (артыкулы 5 і 6 Еўрапейскай канвенцыі ў правах чалавека) парушаліся ў шасці выпадках з сямі. Суд таксама звярнуў увагу на парушэнне артыкула 11 (свабода сходаў і аб'яднанняў). Тады ЕСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады павінны выплаціць Навальнаму 63,7 тысячы еўра кампенсацыі.

Гэта пастанова была аспрэчаная расейскім міністэрствам юстыцыі.

Навальны ў сераду змог вылецець у Страсбург толькі з другой спробы. У аўторак апазіцыянеру забаранілі выезд з краіны без тлумачэння прычын. Як высветлілася пазней, забарона была накладзеная службай судовых прыставаў праз неаплачаны штраф у справе «Караўлесу» на суму, большую за два мільёны рублёў. Увечары ў аўторак Навальны выклаў у блог чэк аб аплаце штрафу. З ягоных слоў, грошы яму выдаў прадпрымальнік, заснавальнік «Еўрасеткі» Яўген Чычваркін пры ўмове, што палітык верне іх пасля абскарджання прысуду ў ЕСПЧ. Пасля аплаты штрафу забарона была знятая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках