29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер NEXTA: Лукашэнку могуць аштрафаваць

12
Блогер NEXTA: Лукашэнку могуць аштрафаваць
СЦЯПАН СВЕТЛОЎ

Дыктатар трапляе пад штрафныя санкцыі закона аб прапагандзе «экстрэмізму і фашызму».

Вядомы беларускі блогер Сцяпан Святлоў у праграме «NEXTA на Белсаце» абмеркаваў самыя цікавыя і кур'ёзныя падзеі за тыдзень.

ІТ-краіна марыць пра мора

ІТ-краіна вырашыла стаць марскою дзяржаваю. Беларускі шлях да мора УВАГА! пачнецца ў вёсцы з насельніцтвам 60 чалавек. У Ніжніх Жарах плануецца будаўніцтва порту, праз які нафтапрадукты Мазырскага НПЗ і лес няспыннаю плынню пацякуць у Чорнае мора. Мясцовыя рыбакі пакуль у шоку і ня вераць, што гэта магчыма.

Дапамагаць беларусам у гэтым амбітным праекце будуць украінскія і турэцкія кампаніі. Выхад да мора будзе каштаваць не так і шмат – $ 50 млн. 42 з іх пойдуць на два караблі «Дняпро-Макс» і тры буксавальныя баржы. Турэцкія інвестары ўжо пабывалі ў Ніжніх Жарах і настаўленыя сур’ёзна.

Інвестыцыйны праект – на разглядзе ў Міністэрстве транспарту, а Гомельскі аблвыканкам нават зарэгістраваў ААТ «Белпорт Ніжнія ЖАры». На жаль, некаторым мясцовым жыхарам давядзецца пакласці на алтар марскога статусу Беларусі свае гароды, на месцы якіх плануюць пабудаваць міжнародны порт. Калі ж завершыцца будаўніцтва, пакуль невядома.

Вакханалія пачалася. Крэдытаў будзе больш

Мы не перастанем браць крэдыты, каб сплаціць крэдыты, каб узяць новыя крэдыты. У 2019-м беларусы маюць аддаць даўгоў на 3 мільярды шэсцьсот мільёнаў долараў. Грошай традыцыйна не хапае. І даводзіцца клянчыць чарговыя крэдыты. Пакуль атрымліваецца. У наступным годзе Расея паабяцала даць Беларусі 1 млрд долараў на гэтак званае «рэфінансаванне запазычанасці», або, прасцей кажучы, новы крэдыт, каб сплаціць частку старога. Тое самае было і летась. У 2017-м беларускі ўрад з горам папалам выпрасіў у расейцаў 700 млн долараў. Улічваючы памер замежнага доўгу Беларусі (амаль $ 16,5 млрд) – няма гэтаму канца і краю.

МУС пакарала маладзёна, які даў аплявуху помніку

Ад фінансавага шапіто пераходзім да міліцэйскага. Аказваецца, што ў Беларусі дзяцей біць можна, а помнікі – НЕ! Прэс-служба МУС пахвалілася на сваім youtube-канале вынікам гераічнай працы сталічнага міліцыянта Генадзя Кашалюка. Ён злавіў падлетка, які даў аплявуху ПОМНІКУ царскага паліцыянта. На маладзёна склалі пратакол і змусілі папрасіць у помніка прабачэння! Гэтыя шчырыя словы адкрылі сапраўдны партал пакаянняў парад помнікамі ў сацыяльных сетках.

Таксама блогер NEXTA звярнуў увагу на законапраект у пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. У ім прадугледжана крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная - за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі. Блогер прапанаваў аштрафаваць Лукашэнку за ўсім вядомыя словы дыктатара пра Гітлера:

«Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе ...Нямеччына ўзнялася дзякуючы моцнай уладзе, дзякуючы таму, што ўся нацыя здолела кансалідавацца і аб'яднацца вакол моцнага лідэра... Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, яго аўтарытэт, яго вядучая роля выходзяць на гэтым этапе на першае месца... Гэтаму вучыць нас нямецкая гісторыя», - заявіў Лукашэнка газеце «Handelsblatt».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках