5 траўня 2024, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантку «справы БелТА» хочуць паставіць на ўлік у міліцыі

6
Фігурантку «справы БелТА» хочуць паставіць на ўлік у міліцыі

Абвінавачанымі паводле «справы БелТА» праходзяць 14 журналістаў.

Ад журналісткі партала tut.by Ульяны Бабаед патрабуюць стаць на ўлік у міліцыі. Пра гэта яна даведалася ад следчага, які патэлефанаваў ёй.

Бабаед кажа, што вельмі здзівілася такому патрабаванню. «Таксама цікавілася, што за ўлік такі, таму што ведаю, што звычайна ставяць на ўлік ўжо асуджаных. Следчы ўдакладніў, што ў раённым аддзеле міліцыі трэба стаць на ўлік «падазраваных і абвінавачаных». І дадаў, што калі не прыйду сама, то даставяць у міліцыю прымусова», - распавяла журналістка ў каментары «Радыё Свабода».

Кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч не бачыць у гэтым патрабаванні нічога надзвычайнага. На яго думку, следчы ўсё патлумачыў.

Юрыст-праваабаронца Павел Сапелка падкрэслівае, што пастаноўка на ўлік да суда ці іншага працэсуальнага рашэння фармальна не супярэчыць беларускаму заканадаўству. Але такая мера абмяжоўвае правы чалавека.

«Фактычна, гэта пэўныя абмежаванні правоў асобы, гэта абавязак браць удзел у пэўных прафілактычных мерах. А калі чалавек адмовіцца ці не выканае якое-небудзь з гэтых патрабаванняў, то яго могуць абвінаваціць у непадпарадкаванні службовай асобе - а гэта новае злачынства. Між тым чалавек не прызнаны судом вінаватым. Дык чаму яго трэба абмяжоўваць у правах і ставіць пад рызыку новага пераследу?» - задаецца пытаннем Сапелка.

Як паведамлялася раней, абвінавачанымі паводле «справы БелТА» праходзяць 14 журналістаў. Іх абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да платнай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Шмат каму з абвінавачаных выстаўляюць таксама вялікія сумы кампенсацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках