8 траўня 2024, Серада, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч узнагароджаная першай прэміяй Цэнтральнай Еўропы

3
Святлана Алексіевіч узнагароджаная першай прэміяй Цэнтральнай Еўропы
Святлана Алексіевіч
ФОТА: AP

Прэмія «Ганаровы грамадзянін Цэнтральнай Еўропы» ўручаецца за ўклад у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

Узнагарода была заснаваная сёлета цэнтральнаеўрапейскім форумам (CEF) - міжнароднай арганізацыяй, якая існуе ўжо дзесяць гадоў. А першай лаўрэаткай прэміі стала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, паведамляе pen-centre.by.

Запрашальны ліст падпісаў прэзідэнт Славацкай рэспублікі Андрэй Кіска, які адзначыў важнасць дзейнасці беларускай пісьменніцы. «Ваша прысутнасць на цырымоніі будзе гонарам для народа маёй краіны», - напісаў ён.

У кансультатыўную Раду форуму ўваходзяць такія вядомыя інтэлектуалы, як Міклаш Харасці (Вугоршчына), Славенка Дракуліч (Харватыя), а таксама іншыя еўрапейскія дзеячы культуры і палітыкі.

Цырымонія ўручэння прэміі, прымеркаваная да гадавіны падзей 1989 года ў Чэхаславакіі, прайшла 17 лістапада ў Браціславе на плошчы Славацкага нацыянальнага паўстання. Падчас уручэння быў зачытаны ўрывак з кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» у перакладзе на славацкую.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках