13 лiстапада 2024, Серада, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП стаў на абарону ўкраінца, якога высылаюць з Беларусі

3
Прафзвяз РЭП стаў на абарону ўкраінца, якога высылаюць з Беларусі
СЯРГЕЙ ПРАЦЭНКА
ФОТА: ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Сяргей Працэнка з трыма дзецьмі жыве ў Буда-Кашалёве.

У гомельскае прадстаўніцтва ПЦ «Вясна» і прафзвязу РЭП па юрыдычную дапамогу звярнуўся жыхар райцэнтра Буда-Кашалёва Сяргей Працэнка. Грамадзяніна Украіны, які мае пасведчанне права на жыхарства ў Беларусі, высылаюць з краіны на тры гады ў інтарэсах грамадскага парадку, піша гомельская «Весна».

На прыёме ў праваабаронцы Леаніда Судаленкі 40-гадовы мужчына распавёў, што ў 2014 годзе ён атрымаў пасведчанне права на жыхарства ў Беларусі. Ён шматдзетны бацька, трое дзяцей і жонка з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі. Мае крэдытныя абавязанні перад банкам, працуе грузчыкам цэха абвалкі на мясцовым прадпрыемстве «Мясакамбінат Кашалёва», па месцы працы характарызуецца як добрасумленны супрацоўнік.

17 кастрычнік начальнік АУС Буда-Кашалёўскага райвыканкама Віталь Падзерун апавясціў мужчыну «пра высылку шляхам добраахвотнага выезду з Рэспублікі Беларусь у інтарэсах грамадскай бяспекі». Скарга ва ўпраўленне грамадзянства і міграцыі УУС Гомельскага аблвыканкама выніку не прынесла - 1 лістапада начальнік абласной міліцыі Аляксандр Васільеў пакінуў скаргу аб высылцы без задавальнення.

21 лістапада суддзя суда Буда-Кашалёўскага раёна Святлана Лупічэнка адхіліла скаргу, бо на меркаванне служэбніка Феміды Працэнка ў верасні быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч.1 арт.17.3. КоАП (з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе), што належыць да катэгорыі правапарушэнні супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці. Суд таксама ўстанавіў, што раней ужо разглядалася пытанне аб яго высылцы, аднак тады, у 2016 годзе былі ўлічаны яго сямейнае становішча, наяўнасць пастаяннага месца працы і крэдытныя абавязанні.

Са слоў самога Працэнкі міліцыянты спынілі яго на вуліцы і не праводзячы медыцынскага агляду абвінавацілі ў з'яўленні ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе. Пастанову пра штраф мужчына не абскардзіў, бо ў той дзень сапраўды пасля працы ўжываў з сябрамі спіртное.

Пасля кансультацый з прадстаўніком ПЦ «Вясна» прынятая пастанова падаць апеляцыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд. У суд першай інстанцыі накіраваная заява на выраб матывіровачнай часткі пастановы суда. Са слоў праваабаронцы Л. Судаленкі, для выратавання сітуацыі, каб бацька мог застацца ў сям'і яму давялося задзейнічаць усе магчымыя механізмы абароны.

«Сяргей уступіў у наш незалежны прафзвяз РЭП, што дасць мне права прадстаўляць яго інтарэсы пры разглядзе апеляцыі ў судовай калегіі грамадзянскіх спраў абласнога суда. Будзем прасіць перадаць нам мужчыну на парукі, бо калі хто і выйграе ад яго высылкі, то дакладна не ягоная сям'я і малалетнія дзеці, і нават не беларускі банк, дзе ён мае крэдытныя абавязанні», - заявіў Судаленка.

Згодна пастанове аб высылцы С. Працэнка павінен быў пакінуць краіну ў добраахвотным парадку да 31 кастрычніка.

У сувязі з падачай скаргі цяпер яго лёс вырашыцца ў апеляцыі па ўваходжанні ў дзеянне пастановы суда першай інстанцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках