6 траўня 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ - беларускім уладам: Правы чалавека будуць асновай у фармаванні нашай палітыкі

4
ЕЗ - беларускім уладам: Правы чалавека будуць асновай у фармаванні нашай палітыкі

Еўразвяз адказаў на навіну пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Еўразвяз асуджае выкананне чарговых смяротных прысудаў у Беларусі, мяркуе, што дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць заяўленай Менскам гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю ў гэтым пытанні, паведамляе "Інтэрфакс".

"Еўрапейскі Звяз зноў заяўляе аб сваім цвёрдым і недвухсэнсоўным непрыманні вышэйшай меры пакарання пры ўсіх абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца жорсткай і бесчалавечнай карай, якая зневажае чалавечую годнасць", - гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Маі Качыянчыч.

"Ужыванне смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць у гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім Звязам", - канстатавала яна.

Прэс-сакратарка адзначыла, што ўвядзенне беларускімі ўладамі мараторыя на выкарыстанне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе скасавання было б станоўчай падзеяй.

"Адчувальныя крокі з боку Беларуссю да захавання ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку і ў дачыненні да смяротнага пакарання, будуць заставацца ключавымі пры фармаванні будучай палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі", - падкрэсліваецца ў заяве.

Як паведамлялася, на гэтым тыдні праваабаронцам стала вядома аб прывядзенні ў выкананне двух новых смяротных прысудаў у Беларусі - у дачыненні да фігурантаў справы "чорных рыэлтараў" Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога. Такім чынам, агульная колькасць смяротных пакаранняў у краіне сёлета вырасла да чатырох.

Яшчэ два чалавекі ў Беларусі застаюцца ў камеры смяротнікаў.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на прасторы СНД, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, якое ў адпаведнасці з Канстытуцыяй ужываецца як выключная мера пакарання за асабліва цяжкія злачынствы. Прысуд суда прыводзіцца ў выкананне праз расстрэл.

Сваякам смяротнікаў, як правіла, не паведамляюць пра расстрэл і не даюць апошняе спатканне перад пакараннем смерцю. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, целы расстраляных не выдаюць сваякам для пахавання, а месца іх пахавання не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках