3 траўня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Лукашэнка хаміць заходнім краінам, азіраючыся на Расею

8
Валер Карбалевіч: Лукашэнка хаміць заходнім краінам, азіраючыся на Расею
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Навошта беларускаму дыктатару патрэбны АДКБ.

Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада адпраўляецца ў Казахстан для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Як паведамляе прэс-служба правадыра, перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах.

Плануецца абмеркаваць пытанні развіцця вайсковага супрацоўніцтва, а таксама процідзеяння тэрарызму, сітуацыі ў Сірыі і Афганістане, піша «Заўтра тваёй краіны».

Ці варта чакаць на саміце чарговых міратворчых ініцыятыў Аляксандра Лукашэнкі і наколькі важны для Беларусі ўдзел у АДКБ?

- Ніякіх агульных стратэгічных інтарэсаў, агульных замежных пагроз у такіх геаграфічна далёкіх дзяржаў, як Беларусь, Арменія ці Кыргызстан, не было і няма. Іх аб'ядноўвала адно - лаяльнасць Расеі, без якой існаванне гэтага саюза наогул бессэнсоўнае, - мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

Паводле ягоных слоў, Расея стварыла АДКБ як форму кантролю за постсавецкай прасторай, прычым не толькі вайскова-эканамічнай, але і палітычнай.

- Фактары, якія аб'ядноўваюць удзельнікаў гэтага дзіўнага саюза, значна менш моцныя, чым у NАТО, бо на тэрыторыі краін АДКБ існавалі вайсковыя базы NАТО, напрыклад, у Таджыкістане і Кыргызстане, Арменія працягвае ўдзельнічаць у вайсковай аперацыі NАТО ў Афганістане, - адзначае экспэрт.

- Што дае ўдзел у АДКБ Беларусі?

- Гэта дэманстрацыя Беларуссю саюзніцкіх абавязанняў у абмен на сур'ёзныя расейскія эканамічныя субсідыі, якія сёння, са слоў прадстаўніка Сусветнага банка, складаюць 10% беларускага ВУП.

Калі казаць больш вузка, то Беларусь атрымала пэўны вайсковы парасон. У перыяд найбольшай канфрантацыі Беларусі з Захадам Аляксандр Лукашэнка мог сабе дазволіць смела хаміць, грубіяніць заходнім дзяржавам, разумеючы, што ніякіх вайсковых або сілавых дзеянняў з боку Захаду супраць Беларусі не будзе, бо за яе сцяной стаіць Расея.

Беларусь атрымала і пэўную колькасць расейскай зброі на льготных умовах - ракетныя комплексы С-300, некаторыя самалёты.

- А якія мінусы ва ўдзеле Беларусі ў АДКБ?

- У тым, што NATOўскія вайсковыя штабы разглядаюць беларускія ўзброеныя сілы як частку ўзброеных сілаў Расеі. Гэта значыць, пры планаванні нейкіх узброеных дзеянняў беларускае войска разглядаецца як частка расейскага. А гэта ўжо мінус.

- Як удзел у АДКБ увязваецца з заявамі беларускага кіраўніцтва, што Беларусь імкнецца стаць ледзь не міратворчым цэнтрам для ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, у тым ліку і на тэрыторыі Украіны?

- Афіцыйна АДКБ называе сябе абарончым саюзам, гэта значыць, ён як бы створаны не дзеля нападу, а для абароны сваіх дзяржаў у выпадку, калі яны зазнаюць агрэсію. Але ў такім выглядзе дамова ні разу не была рэалізаваная.

Беларусь у канфлікце Расеі з Украінай, Расеі з Захадам заняла пазіцыю пэўнага нейтралітэту, і гэта дало Беларусі падставу абвясціць сябе міратворцам, донарам бяспекі, размарозіць стасункі з Захадам.

Пэўныя супярэчнасці, вядома, ёсць. Тут пытанне, як успрымаюць вобраз Беларусі іншыя краіны: чым больш афіцыйны Менск заяўляе пра сябе як цэнтры міратворчасці, тым больш гэта падкрэслівае яе пэўную дыстанцыю ад Расеі. Заходнія суседзі ставяцца да гэтага добразычліва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках