2 траўня 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатаў падаў пазоў да Навальнага на мільён рублёў

12
Золатаў падаў пазоў да Навальнага на мільён рублёў
ВІКТАР ЗАЛАТАЎ
ФОТА: ТАСС

Генерал ужо не хоча дуэлі?

Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў падаў пазоў да апазіцыянера Аляксея Навальнага на 1 млн рублёў пра «абарону гонару». Пра гэта 11 снежня паведаміў ТАСС адвакат Шота Гаргадзэ, піша rtvi.com.

«Сёння мы падалі ў Люблінскі суд Масквы пазоў аб абароне гонару, годнасці і бізнэс рэпутацыі да Аляксея Навальнага», - сказаў ён.

Адвакат растлумачыў, што ў позве Золатаў просіць прызнаць распаўсюджаныя Навальным звесткі «якія бэсцяць яго і не адпавядаюць рэчаіснасці». «Гаворка ідзе пра звесткі аб нерухомасці і кіраўніцтве, якое, паводле ягоных слоў, аб'ядае сваіх супрацоўнікаў», - растлумачыў Гаргадзэ.

Нагодай для позвы паслужыла расследаванне Навальнага, у якім сцвярджалася, што пасля таго, як у снежні 2017 года адзіным пастаўшчыком прадуктаў харчавання для Расгвардыі стаў «Мясакамбінат «Дружба народаў», закупкавыя кошты базавых прадуктаў (напрыклад, бульбы, цыбулі, капусты) выраслі ў некалькі разоў.

Уладальнікам «Дружбы народаў», гаворыцца ў расследаванні, праз ланцужок кампаній з'яўляецца Барыс Кантэміраў, які раней быў начальнікам Цэнтральнага архіва ўнутраных войскаў МУС. Камандзірам ўнутранымі войскамі МУС быў Віктар Золатаў, які цяпер узначальвае Расгвардыю.

Пасля гэтага расследавання Золатаў запісаў відэазварот, у якім выклікаў апазіцыянера на дуэль.

Навальны адказаў Золатаву так: ён прапанаваў чыноўніку правесці тэледэбаты на адным з федэральных каналаў і даў яму на разважанні тыдзень. «Дэбаты? Я яго на іншае запрашаў», - адрэагаваў Золатаў. У выніку «дуэлі» так пакуль і не адбылося.

Аднак у лістападзе стала вядома, што Галоўная вайсковая пракуратура пачала праверку кантрактаў паміж Расгвардыяй і пастаўшчыком прадуктаў мясакамбінатам «Дружба народаў», а Федэральная антыманапольная служба (ФАС) распачала справу з гэтай нагоды.

Ініцыятарам справы стаў начальнік аддзела ўправы ФСБ п Расгвардыі палкоўнік В.А.Вяртэй. У ФСБ звярнулі ўвагу на тое, што мясакамбінат мог «незаконна завысіць кошт прадукцыі, фактычна выступіўшы ў якасці гандлёвага пасярэдніка».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках