2 траўня 2024, Чацвер, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Жорсткая бойка навучэнцаў менскага каледжа дэкаратыўнага мастацтва

26
Відэафакт: Жорсткая бойка навучэнцаў менскага каледжа дэкаратыўнага мастацтва

У адміністрацыі каледжа адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Увечары 10 снежня двое студэнтаў Менскага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Н.А.Кедышкі сталі высвятляць стасункі ў курылцы. Бойка скончылася жорсткім фіналам, піша nn.by.

Відэа ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў блогер Максім Пушкін. Адзін са студэнтаў зваліўся ў бруд і страціў прытомнасць, у яго пачаліся курчы.

Выклікалі хуткую, але ў лякарню хлопца забіраць не сталі. Медыцынскую дапамогу надалі ў медпункце каледжа. Пасля надання меддапамогі пацярпеламу першакурсніку Дзмітрыю Т. яго адпусцілі.

«Усё з Дзмітрыем нармальна. Я прыехала, забрала яго з каледжа. Нічога страшнага: драпіна, гематома ды і ўсё, - распавяла Алена, маці пацярпелага хлопца. - Схадзілі з Дзімам да лекара, той таксама сказаў, што ўсё ў парадку».

КІРЫЛ Г. ФОТА З САЦСЕТАК

Відэа, дзе яе сын ляжыць у брудзе, жанчына не бачыла. Але ўпэўненая, што ўсё нармальна.

«Чыннікаў бойкі сын мне не раскрыў: сказаў, ой, мама, не ўнікай. Але я думаю, што чагосьці такога не адбылося. Хлопцы маладыя, здараецца. У міліцыю мы звяртацца не плануем.

Калі б там было нешта сур'ёзнае... А так мы нічога раздзімаць не будзем. Такі ў іх узрост, гармоны гуляюць, ледзь крані - пачынаюць кулакамі махаць», - мяркуе маці Дзмітрыя.

Журналісты звязаліся з пацярпелым, але ён не захацеў размаўляць.

«Са мной усё нармальна. Я не хачу ніяк каментаваць гэтую тэму. Пакарання для таго, з кім біўся, таксама не хачу», - сказаў Дзмітрый.

КІРЫЛ Г. ФОТА З САЦСЕТАК

Ударыў Дзмітрыя 16-гадовы Кірыл Г., таксама першакурснік.

Ці чакаюць Кірыла праблемы ў каледжы пасля гэтай гісторыі, пакуль невядома. У адміністрацыі каледжа адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках