11 траўня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на ўвесь дзень перацялі рух праз прыезд Мядзведзева

13
У Берасці на ўвесь дзень перацялі рух праз прыезд Мядзведзева

Жыхарам горада прыходзяць паведамленні з патрабаваннем «ўважліва глядзець навокал».

Берасце рыхтуецца да прыезду прэм'ер-міністраў Беларусі ды Расеі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева. Раніцай 11 снежня ў сацсетках пачалі з'яўляцца фота дворнікаў, якія прыводзяць у парадак вуліцы, па якіх, як плануюцца, будзе ехаць картэж высокапастаўленых асоб дзвюх краін, паведамляе «Брестская газета».

А напярэдадні ў сацсетках з'явілася паведамленне, аўтары якога сцвярджаюць, што яго разаслаў старшыням кааператываў і таварыстваў уласнікаў гарвыканкам. У тэксце паведамлення гаворыцца, што ў сувязі з прыездам у Берасце Румаса і Мядзведзева «вам трэба ўважліва агледзець тэрыторыю вакол сваіх дамоў і дваровых тэрыторый на прадмет наяўнасці непатрэбных аб'яў, графіці, парадку на смеццевых пляцоўках і г. д.»

Да жыхароў Берасця таксама звярнулася Дзяржаўная аўтаінспекцыя Берасцейскай вобласці:

«Паважаныя госці і жыхары горада Берасце! У сувязі з правядзеннем пасяджэння Савета Міністраў Саюзных дзяржаў, у мэтах забеспячэння ўмоў бяспечнага дарожнага руху, 13 снежня ў перыяд часу з 07.00 да 19.00 гадзін будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў і самаходных машын па наступных аўтадарогах і вуліцах горада Берасця: М1 «Берасце-Менск -мяжа РФ» (Рэдзькі), вул.Маскоўская, праспект Рэспублікі, вул. Кастрычніцкай Рэвалюцыі, вул.28 ліпеня, Варшаўская шаша, вул.Зубачова, вул.ГОБК, праспект Машэрава, вул.Леніна, вул.Леванеўскага, вул. Чапаева, вул.Крупскай, вул.Піянерская, вул.Радужная, аўтадарога Р 83 «Берасце-Камянец-НП «Белавежская пушча», Р 16 «Цюхінічы - Высокае - мяжа РП». Плануйце свой маршрут загадзя».

Нагадаем, пасяджэнне савета міністраў «саюзнай дзяржавы» ў Берасце прызначанае на 13 снежня. Плануецца, што ў гэты дзень адбудзецца падпісанне праекта аб узаемным прызнанні віз, які Менск і Масква канчаткова ўзгаднілі ў канцы лістапада.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках