9 траўня 2024, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Пуцін рыхтуе ў пераемнікі сваю дачку Кацярыну?

16
Die Welt: Пуцін рыхтуе ў пераемнікі сваю дачку Кацярыну?
КАЦЯРЫНА ЦІХАНАВА

Множацца прыкметы таго, што Расеі парэбная змена палітычнай эліты.

"Дачка Пуціна, якая пазбягае з'яўлення ў СМІ выступіла на тэлевізіі. Расейцы задаюцца пытаннем аб тым, ці не разглядае яе Пуцін у якасці сваёй пераемніцы, бо пра канец ягонга праўлення ўжо даўно ходзяць чуткі", - піша на старонках Die Welt, (пераклад - inopressa. ru) Павел Лакшын.

Гаворка ідзе пра рэпартаж тэлеканала "Расія", прысвечаны, як адзначае журналіст, "шчодра забяспечанаму сумнеўнымі дзяржзамовамі" інстытуту развіцця "Інапрактыка", дырэктаркай якога з'яўляецца старэйшая дачка прэзідэнта Пуціна.

Пасля выхаду рэпартажу на расейскіх каналах YouTube, у блогах і ў «Тэлеграме» адразу сталі з'яўляцца домыслы аб тым, ці не зойме 32-гадовая Ціханава праз 3 гады пасаду прэзідэнта.

"Напраўду множацца прыкметы таго, што Расеі патрабуецца змена палітычнай эліты, падчас якой на вышэйшыя дзяржаўныя пасады будуць прасунутыя дзеці даўно верных Пуціну чыноўнікаў і тэхнакратаў, - мяркуе аўтар артыкула. - Так, новага міністра сельскай гаспадаркі Пуціна клічуць Дзмітрый Патрушаў. Гэта сын даўняга паплечніка Пуціна Мікалая Патрушава, сакратара Савета бяспекі РФ і былога шэфа магутнай ФСБ".

"Ці значыць гэта, што Крэмль плануе перадаць у спадчыну i галоўную пасаду ў Расеі? Для гэтага 66-гадовы Пуцін павінен быць гатовы саступіць уладу і сысці ў адстаўку, прычым не ў стылі ракіроўкі з Дзмітрыем Мядзведзевым у 2008 годзе", - адзначае Лакшын.

"Здагадкі аб сыходзе Пуціна такія ж старыя, як ягоная кар'ера ў Крамлі", - піша журналіст. У красавіку 2003 года, у трэці год прэзідэнцтва Пуціна, хуткі канец "пуцінскаму рэжыму" прадказваў вядомы маскоўскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі. У 2007 годзе крытык Крамля Гары Каспараў заяўляў аб будучым "калапсе ўладных структур Крамля". "Ужо 11 гадоў Каспараў жыве ў эміграцыі ў ЗША, а Пуцін усё яшчэ сядзіць у Крамлі", - заўважае Лакшын.

У снежні 2012 года, прадаўжае журналіст, маскоўскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі прадказваў канец "пуцінізму", аднак пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе Пуцін "раптоўна ператварыўся з палітычнай кульгавай качкі ва "ўлюбёнага нацыянальнага лідара".

"Калі гаворка ідзе пра будучыню Пуціна, палітолагі не больш дакладныя за астролагаў", - канстатуе аўтар публікацыі.

"Сістэма ўлады Пуціна цягам некалькіх гадоў выяўляецца неймаверна гнуткай, - падкрэслівае Лакшын. - Нават калі расейскага прэзідэнта і адпрэчваюць у некаторых заходніх краінах, ва ўнутранай палітыцы ён пакуль што пераадолеў кожны перыяд нявызначанасці - у тым ліку, і дзякуючы грубай агрэсіі за мяжой, напрыклад, вайне ў Грузіі і ва Украіне".

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках