7 траўня 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель выступіць за працяг санкцый ЕЗ супраць РФ

3
Мэркель выступіць за працяг санкцый ЕЗ супраць РФ
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

У Бэрліне кажуць пра гатоўнасць на маючым адбыцца саміце ЕЗ падоўжыць дзеянне штрафных мер у дачыненні да Масквы.

На маючым адбыцца саміце Еўразвязу канцлерка ФРГ Ангела Мэркель выступіць за падаўжэнне тэрміну санкцый, уведзеных ЕЗ супраць Расеі. Маскве дагэтуль не ўдалося дасягнуць прагрэсу ў рэалізацыі «менскіх пагадненняў», - заявіла Мэркель у сераду, 12 снежня, адказваючы на пытанні дэпутатаў бундэстага, паведамляе DW.

Гаворачы пра пагадненне выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ, канцлерка чарговым разам выключыла магчымасць новых перамоў Брусэля з Лонданам. «У нас няма намераў зноў змяняць пагадненне», - заявіла яна. Разам з тым кіраўніца нямецкага ўрада паказала, што па-ранейшаму спадзяецца на спарадкаваны «Брэкзіт».

Акрамя таго Мэркель паабяцала не пазней за першую палову 2019 года падрыхтаваць новыя загады, якія тычацца экспарту ўзбраенняў. Узмацненне жорсткасці гэтых правілаў яшчэ сёлета з'яўляецца адным з пунктаў кааліцыйнай дамовы, падпісанай у лютым 2018 года.

У Бэрліне чакаюць падаўжэння санкцый ЕЗ

Пра тое, што ўлады ў Бэрліне чакаюць ад саміту ЕЗ падаўжэння тэрміну дзеянняў штрафных захадаў супраць РФ, заявіў агенцтву Reuters прадстаўнік урада ФРГ. «Да гэтага цалкам гатовыя», - указаў ён. У той жа час, з ягоных слоў, у Еўразвязе пакуль няма кансэнсусу ў пытанні магчымага пашырэння санкцый супраць РФ праз канфлікт у Керчанскім праліве.

Саміт ЕЗ пройдзе 13-14 снежня. Сярод цэнтральных пытанняў парадку дня - пагадненне з Вялікабрытаніяй аб «Брэксіце» і санкцыі ў дачыненні да РФ. ЕЗ увёў іх у сувязі з анэксіяй Расеяй украінскага паўвострава Крым і падтрымкай сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

10 снежня прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла пра перанос на нявызначаны тэрмін галасавання ў брытанскай Палаце абшчын аб пагадненні па «Брэксіту», што намячалася на 11 снежня. Яна прызнала, што прайграла б галасаванне «са значным адставаннем», і выказала намер прапанаваць Брусэлю правесці дадатковыя перамовы аб карэкціроўцы пагаднення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках