7 траўня 2024, aўторак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З фізічнага факультэта БДУ сышоў дэкан, які кіраваў ім 21 год

7
З фізічнага факультэта БДУ сышоў дэкан, які кіраваў ім 21 год
ВІКТАР АНІШЧЫК

У Беларускім дзяржаўным універсітэце зноў перамены.

З пасады дэкана фізічнага факультэта БДУ сышоў прафесар Віктар Анішчык. На гэтае месца прызначаны ягоны былы намеснік у навуковай рабоце дацэнт Міхаіл Ціванаў, піша tut.by.

Віктару Анішчыку 73 гады. У 1967 годзе ён скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікам якога стаў праз тры гады, пасля заканчэння вучобы ў аспірантуры.

У біяграфіі Віктара Анішчыка паказана, што ў 1974 годзе ён стажыраваўся ў ЗША, а ў 1982-м - у Англіі. У 45 гадоў, гэта значыць 1990 годзе, стаў доктарам фізіка-матэматычных навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Структурныя і фазавыя змены ў пераходных металах пры імплантацыі іонаў сярэдніх энэргій». Тады ж ён узначаліў кафедру фізікі цвёрдага цела, а праз год атрымаў вучонае званне і пасаду прафесара.

Дэканам фізічнага факультэта БДУ Віктар Анішчык стаў у 1997 годзе. Фізфакам ён кіраваў 21 год. Паралельна выкладаў у студэнтаў «Дыфракцыйны аналіз», «Узаемадзеянне зараджаных часціц з крышталямі», «Атамныя электрычныя станцыі».

Падрыхтаваў 10 кандыдатаў і 2 дактароў фізіка-матэматычных навук, з'яўляецца заслужаным дзеячам Беларусі і выдатнікам народнай адукацыі.

- З свайго досведу магу сказаць, што Віктар Міхайлавіч [Анішчык] вельмі прыемны ў камунікацыях. Ён заўсёды быў блізкі да студэнтаў, гатовы быў ім дапамагаць. Не толькі ў плане вучобы, але і жыцця, - распавядае былы студэнт фізфака Аляксандр.

- Шкада, што ён пайшоў, вельмі прыемны чалавек. І фізік з вялікай літары, - дадае выпускніца факультэта Дар'я.

Новым дэканам стаў Міхаіл Ціванаў - таксама выпускнік факультэта. Яму 37 гадоў. У 2008 годзе Міхаіл Ціванаў абараніў дысертацыю, стаўшы кандыдатам фізіка-матэматычных навук. З 2010-га да 2014 гады працаваў намеснікам дэкана ў навуковай рабоце. З 2014-га загадваў кафедрай энэргафізікі на факультэце. Вучонае званне новага дэкана - дацэнт. На факультэце ён адказваў за міжнародную дзейнасць факультэта.

Таксама Міхаіл Ціванаў - аўтар больш чым 120 навуковых, навучальных і навукова-метадычных прац. Мае два патэнты на вынаходніцтва.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ, Віктар Анішчык застанецца выкладаць на факультэце - ён пераведзены на пасаду прафесара кафедры фізікі цвёрдага цела.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках