7 траўня 2024, aўторак, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч: Лукашэнка мае ад РФ$ 4-4,5 млрд падтрымкі штогод і хоча яшчэ $3-4 млрд

55
Бабіч: Лукашэнка мае ад РФ$ 4-4,5 млрд падтрымкі штогод і хоча яшчэ $3-4 млрд
МІХАІЛ БАБІЧ

Амбасадар Расеі ў Беларусі выказаўся з нагоды праблемных пытанняў у беларуска-расейскіх дачыненнях.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч у інтэрв'ю ТАСС выказаўся з нагоды праблемных пытанняў у беларуска-расейскіх стасунках. Ён дакладна не патлумачыў, што ж Масква прапануе Менску ў сённяшняй сітуацыі.

Бабіч адзначыў, што "ўзровень кансалідаванай падтрымкі Расейскай Федэрацыяй эканомікі Рэспублікі Беларусь складае 4-4,5 млрд даляраў штогод".

Калі б Расея прыняла беларускія прапановы, якія прадугледжваюць зніжэнне кошту газу да ўзроўню Смаленска, кампенсацыю за падатковы манеўр, роўныя ўмовы падтрымкі прамысловасці, то гэта былі б яшчэ 3-4 млрд даляраў падтрымкі беларускай эканомікі. Але расейскі бок не можа на гэта пайсці, паколькі "у рамках дзейнага прававога поля" гэта будзе "вельмі сумнеўна і эканамічна неабгрунтавана", сказаў Міхаіл Бабіч.

Расейскі амбасадар мяркуе, што "трэба вызначыцца, якім шляхам ісці, і супольна сфармуляваць прапановы", стварыць супольны план. Пра гэта і пойдзе размова падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, запланаванай на 25 снежня.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках