8 траўня 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем украінскіх маракоў заявілі следчым РФ, што яны ваеннапалонныя

2
Восем украінскіх маракоў заявілі следчым РФ, што яны ваеннапалонныя

Пра гэта паведаміў адвакат Мікалай Полазаў.

Расейскія следчыя правялі следчыя дзеянні з васьмю захопленымі РФ украінскімі маракамі, усе яны прызналі сябе ваеннапалоннымі. Пра гэта 17 снежня падчас прэс-канферэнцыі расказаў адвакат Мікалай Полазаў, паведамляе "Громадське".

Ён адзначыў, што, згодна з графікам следчых дзеянняў, да Новага года ўсе адвакаты сустрэнуцца са сваімі падабароннымі і дазнаюцца пра іх пазіцыі.

Полазаў мяркуе, што астатнія маракі таксама прызнаюць сябе ваеннапалоннымі.

"Ваеннапалонных нельга падзяляць, нельга змяшчаць у следчы ізалятар і трэба дапускаць да іх міжнародныя арганізацыі з адпаведным мандатам, як Чырвоны Крыж. Але Расея гэтага не робіць", - падкрэсліў адвакат.

25 лістапада РФ абстраляла і захапіла ў Чорным моры катары ўкраінскіх ВМС "Бярдзянск" і "Нікапаль", а таксама буксір "Яны Капу", якія вярталіся ў Адэсу пасля спробы прайсці праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора.

Расейскія сілавікі затрымалі 24 украінскія маракі, пазней іх арыштавалі ў крымскіх "судах" і перавезлі ў Маскву. Траіх параненых украінцаў змясцілі ў шпіталь следчага ізалятара "Матроская цішыня", астатніх даставілі ў СІЗА "Лефортава".

Усім маракам выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 322 (незаконнае перасячэнне мяжы) Крымінальнага кодэкса Расеі.

ЗША асудзілі дзеянні Расеі, назваўшы іх праявай агрэсіі, Еўразвяз выказаў устурбаванасць выкарыстаннем сілы з боку РФ. Заявы з патрабаваннем вызваліць украінскіх маракоў апублікавалі таксама NАТО і АБСЕ.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады правоў чалавека Людміла Дзянісава паведамляла, што затрыманыя РФ украінскія маракі маюць статус ваеннапалонных, ён мае асаблівую мадэль вызвалення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках