5 траўня 2024, Нядзеля, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае пагадненне аб узаемным прызнанні віз Беларуссю і РФ

10
Апублікаванае пагадненне аб узаемным прызнанні віз Беларуссю і РФ

Расейцы апублікавалі яшчэ непадпісаную дамову.

Адпаведную дамову абедзве дзяржавы мелі намер падпісаць 12 снежня ў Берасці на пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», паведамляе «Голас Амерыкі».

На інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі апублікавана пакуль не падпісанае пагадненне аб узаемным прызнанні віз расейскім і беларускім бокам. Адпаведную дамову абедзве дзяржавы мелі намер падпісаць 12 снежня ў Берасці на пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы». Дата яе ўваходжання ў дзеянне пакуль не называецца.

Згодна з новай дамовай, замежнікі у якіх ёсць беларуская або расейская віза, змогуць карыстацца ідэнтычнымі правамі на тэрыторыях абедзвюх краін. У Расею таксама змогуць патрапіць замежныя грамадзяне, якія маюць права на бязвізавы ўезд у Беларусь.

З пачатку 2018 гадоў у краіну без візы могуць уехаць грамадзяне краін ЕЗ, якія прыбываюць у Беларусь праз міжнародны аэрапорт у Менску. Расея ж дагэтуль патрабавала ад еўрапейцаў атрымаць візу пры кожным уездзе на сваю тэрыторыю, а транзіт праз Беларусь аўтадарогай зусім быў забаронены.

Людзям, якім быў забаронены ўезд у Расею ці Беларусь забароняць знаходжанне ў абедзвюх краінах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках